ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пісаць для дзяцей – адказна
Легендарны віртуоз

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”
Іншыя навіны

З 11 сакавіка па 11 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць юбілейная выстаўка, прысвечаная 175-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча (1840–1900).


“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі…” – з такім заклікам любіць і шанаваць родную мову звяртаўся да беларусаў у прадмове да свайго першага зборніка вершаў “Дудка беларуская” (1891) пісьменнік-дэмакрат, заснавальнік крытычнага рэалізму, паэт, публіцыст, празаік і перакладчык Францішак Бенядзікт Казіміравіч Багушэвіч, з імем якога даследчыкі звязваюць развіццё і станаўленне беларускай літаратурнай мовы, а таксама нараджэнне беларускай байкі.

З нагоды юбілею Ф. Багушэвіча бібліятэка прапануе кніжную выстаўку, на якой прадстаўлена больш за 100 выданняў, прысвечаных яго жыццю і творчасці.

У першым раздзеле “Творчая спадчына” прадстаўлены творы Ф. Багушэвіча. Сярод іх – ксеракопія прыжыццёвага выдання першага зборніка паэта “Dudka вialaruskaja” (1891) і факсімільныя выданні гэтай кнігі на лацініцы; рэпрынтнае выданне апавядання “Tralalonaczka” (1892), адзіны вядомы арыгінал якога знаходзіцца ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта (г. Кракаў); арыгіналы выданняў Багушэвіча “Песні” (1904), “Dudka вialaruskaja” (1914), “Смык беларускі” (1922). Экспануюцца зборнікі твораў беларускага пісьменніка, якія былі выдадзены ў розныя гады і перакладзены на іншыя мовы: рускую, украінскую, англійскую, польскую, сербскую, балгарскую. У раздзеле змешчаны таксама кнігі пра творчасць Ф. Багушэвіча.

Другі раздзел “Жыццёвы шлях” прысвечаны старонкам біяграфіі Францішка Багушэвіча, яго сябрам і аднадумцам, асяроддзю паэта. Экспануецца шэраг кніг У. Содаля, вядомага даследчыка жыцця і творчай спадчыны “беларускага дудара”.

Шмат вядомых сучасных паэтаў выказваюць павагу і ўдзячнасць Ф. Багушэвічу ў сваіх вершах. Гэтыя вершы, звесткі пра памятныя мясціны, звязаныя з паэтам, можна знайсці ў раздзеле “Помнім, шануем, ганарымся...”.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Спіс літаратуры

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам