ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыццё Тыдня італьянскай мовы
ААН: дзеля міру і стварэння

Найвялікшыя скарбы чалавецтва

Найвялікшыя скарбы чалавецтва
Іншыя навіны

З 16 кастрычніка па 30 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка “Найвялікшыя скарбы чалавецтва”.


Шмат дзіўнага і нязведанага захоўвае наша планета. Незгасальна жаданне чалавека больш даведацца пра невядомыя землі, краіны і гарады. У кожным з нас жыве вандроўнік-першаадкрывальнік.

Экспазіцыя выстаўкі дазваляе атрымаць новыя ўражанні і прыемныя эмоцыі, пазнаёміцца з жыццём людзей у іншых краінах і паглядзець найпрыгажэйшыя мясціны свету. Яна змяшчае інфармацыю пра ўсе кантыненты і краіны, якія іх складаюць, прыроднае, культурнае і гістарычнае багацце розных народаў. Назвы такіх кніжных серый, як “Величайшие сокровища человечества на пяти континентах”, “Памятники всемирного наследия”, “Путеводитель, проверенный временем”, “Весь мир в кармане”, “Биографии чудес света” і многіх іншых, гавораць самі за сябе.

У розных краінах свету захаваліся рэдкія па прыгажосці аазісы: нацыянальныя паркі, запаведнікі і рэзерваты, гістарычныя помнікі, кафедральныя саборы, палацы мінулага і пампезныя сучасныя будынкі, вулачкі і плошчы, дзе прызначаюць спатканні, месцы, з якіх адкрываюцца цудоўныя краявіды…

З дапамогай кніг, прадстаўленых на выстаўцы, (усяго каля 300 выданняў) можна атрымаць найбольш поўнае ўяўленне пра самыя цікавыя, экзатычныя і незвычайныя мясціны Зямлі, здзейсніць віртуальнае падарожжа ў любы куток планеты.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам