ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жылі-былі казкі...
Прэзентацыя факсімільнага выдання віленскага “Буквара”

Найвялікшае права – быць маці

Найвялікшае права – быць маці
Іншыя навіны

З 1 верасня па 31 кастрычніка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) праводзіцца кніжная выстаўка “Найвялікшае права – быць маці”, прысвечаная Дню маці ў Рэспубліцы Беларусь.


У лёсе кожнага чалавека ўсё самае добрае і святое звязана з імем Маці, увасабленнем пяшчоты і цеплыні. З першага слова “мама” мы вучымся гаварыць і ўсведамляць сваё прызначэнне на зямлі. Любоў маці нараджае ў нас імкненне рабіць дабро і змяняць жыццё да лепшага. Матчына любоў – невычэрпная крыніца сілы і надзеі, да якой людзі звяртаюцца ў радасныя і складаныя моманты жыцця.

Штогод з 1996 года 14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. Гэты Дзень сімвалізуе асобае стаўленне дзяржавы і кожнага чалавека да жанчыны-маці – захавальніцы дамашняга ачага, дабра і маральнасці, з’яўляючыся прызнаннем таго, што ад матчынай любові і разумення, стойкасці і цярпення залежыць лёс кожнага з нас, а таксама – будучыня краіны.

Дзяржаўная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь накіравана на ўмацаванне і падтрымку сям’і, мацярынства як асновы дзяржаўнасці, рэалізацыю права дзіцяці пражываць і выхоўвацца ў сям’і. Мэтанакіраваная сацыяльная падтрымка маці ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”. Ён прадугледжвае аднаразовую і штомесячную дзяржаўную дапамогу на дзяцей. Сістэма сацыяльнай абароны маці і дзіцяці ўключае таксама льготы па харчаванні дзяцей, аплаце за дашкольныя ўстановы.

Аднымі з асноўных напрамкаў дзейнасці сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца дзяржаўная падтрымка мацярынства і дзяцінства, ахова здароўя маці і дзіцяці, стварэнне ўмоў для нараджэння здаровых дзяцей, памяншэнне інваліднасці з дзяцінства, скарачэнне смяротнасці сярод немаўлят, дзяцей і маці. Рашэнне задач па ахове здароўя маці і дзіцяці ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь “Аб ахове здароўя”, “Аб правах дзіцяці”, Кодэксам аб шлюбе і сям’і, Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады, Дзяржаўнай праграмай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011–2015 гады і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі. У адпаведнасці з Законам “Аб ахове здароўя” цяжарнай жанчыне гарантуецца медыцынскае назіранне ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, стацыянарная медыцынская дапамога пад час і пасля родаў, а таксама медыцынская дапамога і медыцынскае назіранне за нованароджанымі.

Дзень маці дапамагае нам яшчэ мацней адчуць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, усвядоміць яе велізарную ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей, маральных ідэалаў у грамадстве і перш за ўсё – сямейных. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей – гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям’і, духоўнае адраджэнне грамадства.

Экспазіцыя налічвае звыш 50 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Правы жанчын у Рэспубліцы Беларусь.
  • Сацыяльная падтрымка маці ў Рэспубліцы Беларусь.
  • Ахова здароўя маці і дзіцяці ў Рэспубліцы Беларусь.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 28.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам