ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
На 22-м паверсе адкрыўся кафейны бар
Пасяджэнне круглага стала

Найбуйнейшыя асобы свету

Найбуйнейшыя асобы свету
Іншыя навіны

З 5 лютага па 18 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-і паверх, кальцавы калідор) праходзіць кніжная выстаўка «Найбуйнейшыя асобы свету».


Гісторыя чалавецтва, як вядома, складаецца з гісторый асобных людзей, іх матэрыяльных і духоўных інтарэсаў, палітычных прыхільнасцяў і культурнага аблічча. І разгортваюцца гэтыя гісторыі на велізарных сусветных прасторах пад уплывам разнастайных фактараў – геаграфічнага, геапалітычнага, знашнепалітычнага, дэмаграфічнага, этнічнага, рэлігійнага і іншых. Менавіта яны цывілізавана афарбоўваюць гэтыя гісторыі і робяць іх гісторыяй краін, рэгіёнаў, кантынентаў.

Людзі шматгранныя і супярэчлівыя. Уплыў адных вычэрпваецца мізэрнымі дозамі, але існуе няўхільна, уплыў іншых – выдатных асоб – часам аказваецца дамінуючым. Менавіта іх імёны ў першую чаргу адбіваюцца на скрыжалях гісторыі, іх дзейнасць, творчасць, іх поспехі і няўдачы знаходзяцца пад асабліва пільным судом нашчадкаў.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе сваім наведвальнікам здзейсніць захапляльнае падарожжа па розных эпохах і краінах, пазнаёміцца са знакамітымі людзьмі мінулага і сучаснасці, наведаўшы тэматычную выстаўку “Найбуйнейшыя асобы свету”, якая раскажа пра самых вядомых людзей планеты, чые імёны назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю. У экспазіцыі прадстаўлена ўражальная плеяда дзеячаў розных гістарычных перыядаў, розных галін грамадскага жыцця: палітыкі, эканомікі, культуры, навукі, адукацыі, ваеннай справы.

У асобным раздзеле выстаўкі сабраны бібліяграфічныя партрэты неардынарных людзей Беларусі. На працягу стагоддзяў па-рознаму адносіліся да іх улада і грамадства. Адных праслаўлялі, узвышалі, іншых ганьбілі, прыгняталі… Але самы праведны суддзя – гэта час, які сёння вынес справядлівы прысуд героям выстаўкі – пра іх маюць права ведаць усе.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 500 выданняў.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам