ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Новая экскурсія ў новым годзе
На мяжы імгнення і вечнасці

Навука і інавацыі – будучыня cвету

Навука і інавацыі – будучыня cвету
Іншыя навіны

З 3 студзеня па 17 лютага ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Навука і інавацыі – будучыня свету”, прымеркаваная да Дня беларускай навукі.


Сёння ведам належыць важная роля ў фарміраванні канкурэнтаздольнай эканомікі і паляпшэнні якасці жыцця людзей. Развіццё адукацыі і навукі – гэта залог самастойнасці і суверэнітэту дзяржавы, павышэння культурнага, інтэлектуальнага і духоўнага ўзроўню нацыі.

Дачыненне навукі да самых розных сфер жыцця грамадства такое значнае, што правамерна гаварыць пра яе інтэграцыю не толькі з вытворчасцю, але і грамадскай практыкай у цэлым. Пра тое, як навука звязана з гэтым працэсам, пра яе ўзаемадзеянне з рэальным сектарам эканомікі і грамадствам расказваюць артыкулы ў часопісах “Экономика Беларуси”, “Наука и инновации”, “Проблемы управления”, “Наука и техника” і іншых.

На выстаўцы прадстаўлены такія вядомыя перыядычныя выданні, як “Изобретатель”, “Химия и жизнь”, “Наше сельское хозяйство”. Аўтары гэтых часопісаў таленавіта і творча падыходзяць да рашэння задач, якія ставіць перад імі час. Наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з поспехамі вучоных у арганічным земляробстве, аналізам даследаванняў па хіміі гармонаў раслін, спосабамі барацьбы са шкоднымі насякомымі з дапамогай вадкага шкла або методыкай хімічных эксперыментаў з дапамогай кавамашыны і да т.п.

Са спецыялізаваных часопісаў “Медицинские новости”, “Медицинский журнал”, “Мир медицины” можна даведацца пра апошнія навуковыя дасягненні ў гэтай галіне, напрыклад, пра новыя тэхналогіі ў дыягностыцы анкалагічных захворванняў, ролю дыеты і мышачных нагрузак у тармажэнні старэння арганізма і многае іншае.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Спіс літаратуры

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам