ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Таемства жаночага
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу студэнцкіх эсэ

Навагрудскі пясняр

Навагрудскі пясняр
Іншыя навіны

З 16 снежня 2008 года па 31 студзеня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор, каля залы беларускай літаратуры) пройдзе юбілейная кніжная выстаўка, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча (1798 — 1855).


Імя геніяльнага польскага паэта Адама Міцкевіча, нашага земляка, які на ўвесь свет праславіў сваю радзіму, навагрудскую зямлю, стаіць у адным шэрагу з імёнамі найвялікшых пісьменнікаў — класікаў сусветнай літаратуры.

Адама Міцкевіча лічаць польскім паэтам, бо пісаў ён свае творы па-польску, але ці адбыўся б паэт, калі б не маляўнічыя навагрудскія ўзгоркі, прыгажосць прынёманскага краю. Ці стаў бы ён паэтам без песень, легендаў, казак, якія чуў з маленства? Да таго ж, усе карані яго ідуць з беларускай зямлі. Бацькі паходзілі з дробнай літоўскай шляхты. У Навагрудскім павеце (цяпер Баранавіцкі раён) Літоўскай губерні, у Завоссі з’явіўся на свет ён сам. У Навагрудку будучы паэт скончыў павятовую дамініканскую школу. У 1815 г. паступіў у Віленскі універсітэт, дзе спачатку вывучаў фізіку і матэматыку, а затым перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт. Ва універсітэцкім асяроддзі тых часоў асабліва моцнымі былі патрыятычныя настроі. Разам з аднадумцамі А. Міцкевіч стварыў саюз філаматаў. Таварыства першапачаткова ставіла культурна-асветніцкія мэты, але пазней наладзіла сувязь з будучымі дзекабрыстамі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе сваім наведвальнікам юбілейную кніжную выстаўку да 210-годдзя з дня нараджэння класіка сусветнай літаратуры. У экспазіцыі прадстаўлена каля 200 выданняў: творы А. Міцкевіча, літаратурна-крытычныя даследаванні яго жыцця і творчасці польскіх і беларускіх аўтараў, матэрыялы канферэнцый па захаванні спадчыны паэта, даведнікі па Доме-музеі А. Міцкевіча ў Навагрудку.

Сярод экспанатаў выстаўкі – шматтомныя Зборы твораў, выдадзеныя ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў, Выбраныя творы (сярэдзіна XX ст.), Выбраныя творы з серыі «Бібліятэка славянскай літаратуры» (2000 года выдання), самае поўнае выданне на беларускай мове твораў А. Міцкевіча з серыі «Беларускі кнігазбор» (2003 года выдання), «Наваградская іліяда» — паэма «Пан Тадэвуш» на польскай, рускай і беларускай мовах (1907 і 1908 гадоў выдання), паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына» (1863 года выдання), сусветна вядомыя рамантычныя балады: «Люблю я!», «Свіцязянка», «Рыбка» і інш., сусветны шэдэўр — паэтычны цыкл «Крымскія санеты», філасофскі твор «Дзяды» і г. д.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”

18 Вер 2020

17 верасня ў г. Гродна адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”, прысвечаная 190-годдзю з дня заснавання Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага

17 Вер 2020

У верасні 1830 г. на адной з нарад у гродзенскага генерал-губернатара было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Гродна бібліятэкі, якая стала першай публічнай бібліятэкай на сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Па старонках беларускага календара

111