Настаўнік новага тысячагоддзя
22.01.2021
22.01.2021
22.01.2021
21.01.2021
21.01.2021
21.01.2021
З 2 кастрычніка па 9 лістапада 2008 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Настаўнік новага тысячагоддзя", прысвечаная Сусветнаму дню настаўніка.
Сусветны дзень настаўніка адзначаецца больш чым у 100 дзяржавах свету, ён закліканы прыцягнуць увагу да становішча настаўнікаў у грамадстве, іх ролі ў адукацыі і развіцці. Свята было ўведзена ЮНЕСКА ў 1994 годзе і штогод адзначаецца 5 кастрычніка. У гэты дзень у 1996 годзе арганізаваная ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыяй працы канферэнцыя прыняла Рэкамендацыю "Аб становішчы настаўнікаў" - першы міжнародны дакумент, які вызначаў умовы працы настаўнікаў.
Выстаўка складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:
- настаўнік і яго роля ў адукацыі і ўстойлівым развіцці;
- рэформа адукацыі і сусветная палітыка ў сферы падрыхтоўкі педагагічных кадраў;
- адукацыя ў эпоху глабалізацыі;
- дзейнасць міжнародных арганізацый у сферы адукацыі;
- дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі і падрыхтоўцы педагагічных кадраў Рэспублікі Беларусь.
Экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, МАП) на англійскай, рускай і французскай мовах.
Прафесія педагога - адна з самых распаўсюджаных. У другой палове XX стагоддзя колькасць настаўнікаў на планеце павялічылася больш чым у два разы. Настаўнік - гэта апора грамадства і дзяржавы. Якім будзе наступнае пакаленне, якія дзяржаўныя асновы падтрымае, як будзе ставіцца да старэйшага пакалення - усё гэта шмат у чым залежыць ад настаўніка. Нягледзячы на відавочную масавасць, характар педагагічнай прафесіі прад’яўляе да чалавека найвысокія патрабаванні. Настаўнік - педагог, дыпламат, псіхолаг і сябар у адной асобе, патрабавальны і, разам з тым, добразычлівы.
З новым тысячагоддзем да нас прыйшоў час, калі кожнаму чалавеку неабходна атрымаць комплекс экалагічных, эканамічных і юрыдычных ведаў у сістэме глабальнай адукацыі. Гэта адукацыя адкрывае велізарны мір інфармацыі і дае вялікія магчымасці для паспяховай і кампетэнтнай дзейнасці на сусветным узроўні, таму роля настаўніка ў XXI стагоддзі па-ранейшаму неацэнная.