ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вернасць вытокам
Сусветная стратэгія аховы прыроды

Народы свету: людзі, культуры, лад жыцця

Народы свету: людзі, культуры, лад жыцця
Іншыя навіны

З 2 чэрвеня да 23 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) дэманструецца тэматычная кніжная выстаўка “Народы свету: людзі, культуры, лад жыцця”.


2010 год абвешчаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый Міжнародным годам збліжэння культур. ЮНЕСКА прызначана вядучай установай сістэмы ААН па каардынацыі мерапрыемстваў у рамках гэтага Года, правядзенне якога заклікана даць новы імпульс развіццю культурнай разнастайнасці і пашырэнню дыялога паміж культурамі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе ўвазе наведвальнікаў і чытатоў выстаўку “Народы свету: людзі, культуры, лады жыцця”, мэта якой – даць разгорнутае ўяўленне пра гісторыю быту і звычаяў народаў розных краін і эпох. Перад чытачом паўстане чароўны калейдаскоп народаў і этнічных груп Еўропы, Азіі, Афрыкі, Амерыкі, Аўстраліі і Акіяніі. Сабрана інфармацыя пра іх паходжанне, рассяленне, звычаі і традыцыі, характэрныя культурныя асаблівасці і ўмовы сучаснага жыцця.

Больш за 400 выданняў, што выйшлі за апошнія пяць год, расказваюць пра тое, што часта застаецца за кулісамі фундаментальных гістарычных даследаванняў. Людзі ва ўсе часы застаюцца перш за ўсё мужчынамі і жанчынамі з іх дабрачыннасцю і заганамі, з вялікімі і малымі слабасцямі і жаданнямі, са штодзённым побытам і ўцехамі. У тым ліку і з гэтых звычайных турбот і зносін з цягам часу складваюцца нацыянальныя асаблівасці і культура. І незалежна ад дзяржаўных межаў, якія не раз мяняліся ў ходзе гісторыі і часам праводзіліся адвольна, сфарміраваліся самабытныя і зусім непадобныя народы і культуры.

Інтарэс прадстаўляюць выдавецкія серыі: “Народы мира”, “Загадки древних цивилизаций”, “Сокровенная история цивилизаций”, “Живая история. Повседневная жизнь человечества”, “Культура повседневности”, “Популярная историческая библиотека”.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на ўсіх кніжных выстаўках, якія ладзяцца ў бібліятэцы.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам