ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт парламенцкай дэлегацыі Эстонскай Рэспублікі
Эвалюцыйны і гістарычны працэс: адпаведнасць і кіраванне

Народанасельніцтва свету: з клопатам пра будучыню

Народанасельніцтва свету: з клопатам пра будучыню
Іншыя навіны

З 6 ліпеня па 9 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта кніжная выстаўка “Народанасельніцтва свету: з клопатам пра будучыню”.


Выстаўка прысвечана Сусветнаму дню народанасельніцтва і 40-годдзю стварэння Фонду Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА).

Гэты Дзень адзначаецца штогод 11 ліпеня па рашэнні Савета кіраўнікоў Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Рашэнне ПРААН 89/46, п.21). Упершыню ён праводзіўся ў ліпені 1987 года і быў прысвечаны з’яўленню пяцімільярднага жыхара планеты.

Святкаванне Дня народанасельніцтва павінна звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на неадкладнасць і важнасць вырашэння дэмаграфічных праблем, на пошук шляхоў павышэння ўзроўню і якасці жыцця людзей ва ўсім свеце, фарміраванне здаровага ладу жыцця. Гэтыя і многія іншыя задачы стаяць і перад створаным у 1969 годзе Фондам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА). Асноўнымі напрамкамі дзейнасці фонду з’яўляюцца аказанне садзейнічання дзяржавам ва ўдасканаленні паслуг у галіне рэпрадукцыйнага здароўя, падтрымка намаганняў, накіраваных на ўстойлівае развіццё народанасельніцтва.

З 1994 года ЮНФПА актыўна пачаў дзейнічаць і ў Рэспубліцы Беларусь. Кожная ініцыятыва фонду адказвае глабальнай мэце: забяспечыць права кожнай жанчыны і кожнага мужчыны на здаровае жыццё і роўныя магчымасці для яе захавання. Дзейнасць фонду заснавана на нацыянальных прыярытэтах і цесным узаемадзеянні з урадам Рэспублікі Беларусь.

Праграмы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі ахоплівае наступныя тэматычныя сферы:

  • дэмаграфія (народанасельніцтва і развіццё);
  • рэпрадуктыўнае здароўе моладзі;
  • гендэрная роўнасць.

Прапанаваныя ўвазе чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі матэрыялы выстаўкі знаёмяць з дэмаграфічнымі тэндэнцыямі, ацэнкамі і прагнозамі ў галіне народанасельніцтва, а таксама з сусветнай дэмаграфічнай статыстыкай і палітыкай па пытаннях народанасельніцтва.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • дзейнасць міжнародных арганізацый у галіне народанасельніцтва;
  • дзейнасць ЮНФПА;
  • народанасельніцтва, навакольнае асяроддзе, адукацыя і развіццё;
  • колькасць насельніцтва і дэмаграфічныя тэндэнцыі: сусветныя статыстычныя даныя;
  • дэмаграфічная сітуацыя, чалавечы і сацыяльны капітал Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Большую частку выстаўкі складаюць дакументы на рускай, французскай, нямецкай і англійскай мовах.

Выстаўка будзе цікавая для выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў гуманітарнага і эканамічнага профіляў, навуковых работнікаў, спецыялістаў у галіне дэмаграфіі, сацыёлагаў, работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама для ўсіх тых, хто цікавіцца сацыяльна-дэмаграфічнымі і сацыяльна-эканамічнымі праблемамі.

Карысныя спасылкі

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам