ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя кнігі “Перспективы развития социума”
Несці ідэі міру ў свядомасць людзей

На скрыжаванні шляхоў…

На скрыжаванні шляхоў…
Іншыя навіны

5 лістапада ў музеі кнігі ў рамках міжнароднай навуковай канферэнцыі “Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура” адбылася прэзентацыя выстаўкі “На скрыжаванні шляхоў: беларускія землі на старажытных картах і ў рэчавых помніках ХV–XVIII стст”.


З прывітальнымі словамі да удзельнікаў канферэнцыі і гасцей мерапрыемства звярнуліся намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Суша, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч, а таксама мастак, дызайнер, рэстаўратар і калекцыянер Ігар Вячаслававіч Сурмачэўскі.

На выстаўцы экспануюцца старадрукі, еўрапейскія карты і атласы ХV–XVIII стст., асобныя выданні расійскай картаграфіі XVIII ст. і рэчавыя помнікі беларускага насельніцтва XV–XVIII cтст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі і з прыватнай калекцыі І.В. Сурмачэўскага.

Выстаўка дэманструецца ў музеі кнігі (3-ці паверх, пам. 348) да 30 лістапада 2015 г.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам