ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт японскай дэлегацыі
Нетрадыцыйныя спосабы малюнка. Змешаная тэхніка малявання

На шляху да грамадства ведаў: вышэйшая школа ў Рэспубліцы Беларусь

На шляху да грамадства ведаў: вышэйшая школа ў Рэспубліцы Беларусь
Іншыя навіны

З 20 жніўня па 6 кастрычніка 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыта кніжная выстаўка "На шляху да грамадства ведаў: вышэйшая школа ў Рэспубліцы Беларусь", прысвечаная Дню ведаў (1 верасня).


Сучаснае грамадства па праву завуць грамадствам ведаў. Менавіта веды, інтэлектуальны капітал вызначаюць грамадскае развіццё на гэтым цывілізацыйным этапе. Адукацыя становіцца адным з магістральных кірункаў дзяржаўнай палітыкі, арыенціруе чалавека ў выбары жыццёвага шляху.

Сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь знаходзіцца на гістарычна важным этапе развіцця, калі адбываецца станаўленне ўласнай, нацыянальнай, сістэмы адукацыі.

Мэта прапанаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі кніжнай выстаўкі - даць спажыўцу інфармацыю аб сусветных тэндэнцыях у адукацыйнай сферы, аб стратэгічных прыярытэтах развіцця сучаснай вышэйшай адукацыі ў рэспубліцы, аб асноўных кірунках інавацыйнай дзейнасці ў адукацыйных установах Беларусі, аб праблемах станаўлення і развіцця бізнес-адукацыі, аб гісторыі і сучасным стане вядучых вну краіны.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 150 дакументаў: кнігі, буклеты, зборнікі дзейсных заканадаўчых і нарматыўных прававых актаў у сферы вышэйшай школы, каталогі выданняў 2008 года беларускіх ("Беларуская навука", "Вышэйшая школа") і расійскіх выдавецтваў ("Вузовский учебник").

Месца размяшчэння: 2-гі паверх, кальцавы калідор
Кантактны тэлефон 293-28-86

Інтэрнэт-адрасы па тэме выстаўкі:
www.nie.by – адукацыйны партал
www.rikz.unibel.by – Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў
www.vuz.univer.by – каталог вну рэспублікі
www.nie.by – Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
www.minsk.edu.by – Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкома
www.minedu.unibel.by - Міністэрства адукацыі РБ
www.pacademy.edu.by – Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце РБ
www.batu.edu.by - Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт
www.bntu.by - Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
www.bsu.by - Беларускі дзяржаўны універсітэт
www.bseu.by Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт

Интернет-адреса по теме выставки:

www.nie.by - образовательный портал
www.rikz.unibel.by - Республиканский институт контроля знаний
www.vuz.univer.by - каталог вузов республики
www.nie.by - Научно-методическое учреждение «Национальный институт образования»
www.minsk.edu.by - Комитет по образованию Мингорисполкома
www.minedu.unibel.by - Министерство образования РБ
www.pacademy.edu.by - Академия управления при Президенте РБ
www.batu.edu.by - Белорусский государственный аграрный технический университет
www.bntu.by - Белорусский национальный технический университет
www.bspu.unibel.by - Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
www.bstu.unibel.by - Белорусский государственный технологический университет
www.bsu.by - Белорусский государственный университет
www.bseu.by - Белорусский государственный экономический университет

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам