ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя факсіміле першага тома прац Скарыны
Канферэнцыя “Электронная культура”

На кніжнай паліцы: беларуская мастацкая літаратура

На кніжнай паліцы: беларуская мастацкая літаратура
Іншыя навіны

3 23 красавіка па 8 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “На кніжнай паліцы: беларуская мастацкая літаратура”.


Экспануемыя выданні – большая частка з таго, што паступіла ў фонд бібліятэкі за апошнія два гады. На выставачных стэндах прадстаўлены мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, розныя па тэматыцы і жанрах. Экспазіцыя аб’яднала раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, п’есы, вершы, балады і іншыя жанры, у якіх сваімі думкамі, хваляваннямі, уражаннямі і ўспамінамі дзеляцца прафесіянальныя і самабытныя майстры слова, маладыя і сталыя літаратары з розных куткоў беларускай зямлі. У сузор’і імёнаў – Р. Баравікова, А. Бутэвіч, Н. Гальпяровіч, В. Гардзей, Т. Мушынская, А. Бадак, А. Брава, А. Разанаў, А. Хадановіч, Р. Малахоўскі, С. Кавалёў і інш.

Выстаўка пазнаёміць наведвальнікаў з выданнямі “Іўеўшчына літаратурная” і “Будакашалёўшчына літаратурная”; выбранымі творамі М. Лынькова, Л. Арабей, І. Чыгрынава, В. Карамазава, В. Віткі, якія выйшлі ў серыі “Беларускі кнігазбор”; кнігамі прозы “Кахаць і верыць”, “Пакуль б’ецца сэрца”; са зборнікамі сучаснай беларускай паэзіі “На мове сэрца”, “Беларускі ручнік” і шматлікімі аўтарскімі кнігамі прозы і паэзіі.

У экспазіцыі прадстаўлены выданні кніжнай серыі “Созвучие сердец”, што сабрала лепшыя творы, напісаныя ў асноўным у постсавецкі час паэтамі і празаікамі – прадстаўнікамі краін, якія ўвайшлі ў Садружнасць Незалежных Дзяржаў: “Счастливая встреча: сборник произведений писателей Беларуси и Азербайджана”, “Золотая струна: сборник произведений писателей Беларуси и Украины” і інш.

Сярод экспанатаў – пераклады замежных твораў на беларускую мову: зборнікі дэтэктыўнага (“Злачынства, сэр!”) і містычнага (“Вусцішны пакой”) апавядання, раманы Ф. Дастаеўскага “Д’яблы”, І. Буніна “Акаянныя дні”, Р. Джаваньёлі “Спартак”, Б. Пруса “Лялька”, М. Вівэга “Цудоўныя гады сабаку пад хвост” і інш.

Выстаўка разлічана на шырокі круг чытачоў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

30 Сак 2020

Узяцце Данцыга (Гданьска) і лісты-падзякі з Польскай рэспублікі. Падрыхтоўка тарфянікаў да сезону. Папаўненне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дыспут у чытальнай зале бібліятэкі Дома партыйнай асветы. Газеты: “Звязда” (№№ 58, 59), “Советская Белоруссия” (№№ 57, 58, 60), “Совецкая радзіма” (№ 49).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

29 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 Сак 2020

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111