ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Снежная казка
Прэзентацыя новага выдання слоўнікаў

На карысць Радзіме

На карысць Радзіме
Іншыя навіны

З 21 снежня па 14 студзеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) ладзіцца выстаўка “На карысць Радзіме”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага калекцыянера, мецэната, дабрачынца П.М. Траццякова (1832–1898).


Выдатны дзеяч айчыннай культуры Павел Міхайлавіч Траццякоў прысвяціў сваё жыццё адной ідэі, адной мэце – збіранню твораў рускай школы жывапісу, каб “нажытае ад грамадства вярнулася б таксама грамадству (народу) у... карысных установах”. Ён сапраўды стварыў такую карысную ўстанову – першы рускі агульнадаступны музей, у якім нацыянальны жывапіс паўстаў не ў разрозненых мастацкіх з’явах, а як нешта адзінае і суцэльнае.

Сваёй амаль паўвекавой збіральніцкай дзейнасцю, падтрымкай найбольш таленавітых і яркіх мастакоў Павел Траццякоў не менш, чым ідэолагі “перадзвіжнікаў” – Іван Крамской або Уладзімір Стасаў, – аказаў уплыў на фарміраванне мастацкай культуры Расіі другой паловы XIX ст. і дапамог яе росквіту.

Дом Траццякова ў Замаскварэччы, “у Талмачах”, дзе быў пакладзены пачатак галерэі, паступова разрастаўся, перабудоўваўся разам з ростам калекцыі і ўжо з 70-х гадоў XIX ст. шырока наведваўся публікай. І дом, і неацэнны збор жывапісу былі перададзены ў дар Маскве ў 1892 г. У склад калекцыі ўваходзіў і выдатны збор французскага мастацтва памерлага брата – Сяргея Міхайлавіча Траццякова. У пачатку XX ст. калекцыя налічвала чатыры тысячы карцін.

Пасля рэвалюцыйных змен 1917 г. Траццякоўская галерэя ўключала Музей іканапісу і жывапісу (збор Ільі Астраухава), Цвяткоўскую галерэю з найкаштоўнейшай калекцыяй рускага малюнка, збор рускіх карцін Румянцаўскага музея і некаторыя прыватныя калекцыі. Цяпер у зборы галерэі звыш 150 тысяч твораў мастацтва.

Прадстаўленыя на выстаўцы дакументы адлюстроўваюць найбольш яркія моманты біяграфіі мецэната. Шмат увагі таксама адведзена лёсам нашчадкаў вялікага збіральніка – А.П. Боткінай, В.П. Зілоці, Л.П. Грыцэнкі і іншым слаўным прадаўжальнікам роду. Дапаўняюць экспазіцыю рэпрадукцыі найбольш значных палотнаў са збору галерэі.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 80 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам