ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жамчужыны беларускай прыроды
Міжнародны тэрарызм: вытокі, праблемы, процідзеянні

Музыкант вялікага таленту і натхнення

Музыкант вялікага таленту і натхнення
Іншыя навіны

З 17 ліпеня па 3 верасня ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка «Музыкант вялікага таленту і натхнення», прысвечаная 70-годдзю кампазітара, народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, прафесара, старшыні Саюза кампазітараў Беларусі Ігара Міхайлавіча Лучанка.



Багатая кампазітарская спадчына таленавітага майстра – значная з´ява ў музычным мастацтве і грамадскім жыцці рэспублікі. Яго інструментальныя і вакальна-інструментальныя творы акадэмічнага напрамку трывала ўвайшлі ў канцэртны і педагагічны рэпертуар. Найвялікшай жа папулярнасцю і любоўю слухачоў карыстаюцца шматлікія песні І.М. Лучанка, прасякнутыя шчырасцю і цеплынёй, меладычнай выразнасцю, яскравым нацыянальным каларытам, непаўторным зліццём слова і музыкі.

На выстаўцы экспанаваны ноты і гуказапісы вядомых твораў кампазітара, якія сталі лаўрэатамі фестываляў і конкурсаў. Сярод іх – песні-балады «Памяць сэрдца», «Хатынь», лірычныя партрэты «Вераніка», «Алеся», велічныя гімны роднай зямлі «Спадчына», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць», паэма-легенда «Гусляр». Шырокі творчы дыяпазон адлюстроўваюць інструментальныя кампазіцыі «Гумарэска», «Бярозка», «Беларускія малюнкі». Уяўленні аб мастацкім абліччы І.М. Лучанка дапамагаюць скласці кнігі, публікацыі з перыядычных выданняў і фотаматэрыялы, якія таксама прадстаўлены на выстаўцы.

Кантактны тэл. 293-27-52

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам