ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Круглы стол па гісторыі кнігі, бібліятэчнай і музейнай справы
Лёс зямлі скрозь прызму права

Музыка вялікага дыхання

Музыка вялікага дыхання
Іншыя навіны

З 3 чэрвеня па 31 ліпеня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Музыка вялікага дыхання”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння армянскага кампазітара, дырыжора, педагога Арама Ільіча Хачатурана.


Імя Арама Хачатурана шырока вядома аматарам музыкі ва ўсім свеце. Арыгінальны і яркі почырк кампазітара пазнаецца з першых жа гукаў. Захоплівае магутны тэмперамент і жыццёвая сіла яго музыкі, яркі эмацыянальны меладызм, разнастайныя віды танцавальнасці, пластыка музычных ліній, якая тонка адчуваецца, шчодрая маляўнічасць, раскоша аркестравага пісьма.

У сваёй творчасці Арам Хачатуран на дзіва тонка перадае настроі герояў. Яго музыку няма неабходнасці дапаўняць словамі, у ёй мудрагеліста пераплятаюцца старадаўнія народныя матывы і сучасныя акорды.

На выстаўцы прадстаўлены творы кампазітара, напісаныя ў розных жанрах. Наведвальнікі маюць магчымасць убачыць нотныя выданні сусветна вядомых балетаў “Спартак” і “Гаянэ”, трох сімфоній, трох канцэртаў для саліруючых інструментаў (скрыпкі, фартэпіяна, віяланчэлі) з аркестрам, трох канцэртаў-рапсодый. Сярод дакументаў экспазіцыі – песні кампазітара, музыка для тэатра і кіно (да камедыі Лопе дэ Вегі “Валенсіянская ўдава”, драмы М. Лермантава “Маскарад”, п’есы Б. Лаўранёва “Лермантаў”), сюіты з музыкі да балетаў, тэатральных пастановак, кінафільмаў, фартэпіянная музыка, сачыненні для скрыпкі, віяланчэлі, камерныя ансамблі, творы ў пералажэнні для баяна, а таксама п’есы для дзяцей, напісаныя ў розныя гады.

Побач з нотнымі выданнямі на выстаўцы экспануюцца аўдыязапісы твораў аўтара. Дапаўняюць экспазіцыю кнігі пра жыццё і творчасці майстра і ілюстрацыйны матэрыял.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам