ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
З Міжнародным днём музыкі!
Цікавыя людзі мы

Музыка ў нашых сэрцах

Музыка ў нашых сэрцах
Іншыя навіны

З 1 па 30 кастрычніка запрашаем на выставу “Музыка ў нашых сэрцах” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

1 кастрычніка штогод ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень музыкі. Гэта свята не толькі для спевакоў, музыкаў і кампазітараў, але і для ўсіх аматараў музыкі.

Музыка – найвялікшае вынаходніцтва чалавецтва, якое суправаджае грамадства з моманту яго зараджэння. Яна адлюстроўвае традыцыі і звычаі розных народаў. Мова мелодыі простая і зразумелая кожнаму. Музыка – яна паўсюль.

На кніжнай выставе “Музыка ў нашых сэрцах” прадстаўлена літаратура па гісторыі музыкі, выданні пра вядомых кампазітараў, выканаўцаў і розныя музычныя інструменты.


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00
пт.: 10.00–18.00
сб., ндз. – выхадны

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна замовіць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Навіны

31 Кас 2020

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачала работу часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Творчасць як жыццё...”, прымеркаваная да юбілеяў знакамітых беларускіх драматургаў: 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, 90-годдзя з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча і 70-годдзя Аляксея Дударава.

Навіны бібліятэк

Удзел у конкурсе праекта MOST

29 Кас 2020

Праект Еўрапейскага Саюза MOST абвясціў конкурс на кароткі аповед пра здарэнні і ўражанні ўдзельнікаў стажыровак. Цікавыя, пацешныя або кур’ёзныя гісторыі здараюцца нават у сур’ёзных прафесійных паездках. Пераможцамі конкурсу сталі ў тым ліку спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Папулярызацыя рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы НББ

30 Кас 2020

29 кастрычніка прайшоў анлайн-семінар віртуальнай чытальнай залы НББ для супрацоўнікаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Прафесійная сустрэча была прысвечана аднаму з самых актуальных пытанняў бібліятэчнага абслугоўвання ў сучасных умовах – выкарыстанню ліцэнзійных электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Бу!”: даведнік па дамах з прывідамі ў літаратуры

30 Кас 2020

Што можа быць больш прывабным і адначасова страшным для чытача, чым дамы з прывідамі? За апошнюю сотню гадоў мы сталі сведкамі мноства сумных гісторый, дзе галоўныя героі заключаюць здзелку стагоддзя і купляюць дом, у якім яны самі – нечаканыя госці. Мара ператвараецца ў кашмар, а родныя сцены больш не здаюцца бяспечнымі. Прадстаўляем вам даведнік па самай містычна небяспечнай нерухомасці ў літаратуры!

Аўтарскі погляд

30 кастрычніка – 115 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, выдатнага скульптара Андрэя Ануфрыевіча Бембеля (1905–1986)

30 Кас 2020

Імя мастака добра вядома не толькі знаўцам беларускага мастацтва ХХ стагоддзя, але і шматлікім гасцям нашай краіны. Бо сярод найбольш вядомых турыстычных аб’ектаў мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, Курган Славы, манумент Перамогі ў Мінску і многае іншае, аўтарам або суаўтарам стварэння якіх з’яўляўся Андрэй Бембель.

Па старонках беларускага календара

Свабоднае праграмнае забеспячэнне для стварэння краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк

29 Кас 2020

22 кастрычніка ў рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” Віктар Пшыбытка правёў анлайн майстар-клас “Выкарыстанне свабоднага праграмнага забеспячэння для стварэння краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111