ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Ад нецярпімасці да згоды
Беларуская гравюра другой паловы XX стагоддзя

Музыка і камп'ютэр

Музыка і камп'ютэр
Іншыя навіны

З 3 верасня па 12 лістапада 2007 г. у зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць тэматычная выстаўка "Музыка і камп'ютэр". Хуткае развіццё камп'ютэрных тэхналогій прывяло да іх шырокага распаўсюджвання, у тым ліку і ў галіне музычнай дзейнасці.


У экспазіцыі больш за 80 дакументаў (кнігі, кампакт-дыскі, перыядычныя выданні). На выстаўцы можна знайсці інфармацыю аб выкарыстанні праграмнага забеспячэння для стварэння музычных твораў, аб стварэнні ўласных кампакт-дыскаў і аб многім іншым. Выстаўка разлічана на шырокае кола музыкантаў - ад прафесіяналаў да аматараў, якія актыўна выкарыстоўваюць камп'ютэр ў сваёй творчасці. Экспанаты выстаўкі таксама будуць цікавымі для выкладчыкаў музыкі, якія могуць азнаёміцца з перспектыўнымі шляхамі ўдасканальвання навучальнага працэсу на ўроках музыкі з улікам мультымедыйных магчымасцей камп'ютэра. Кантакты тэлефон 293-27-52
Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам