ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя выдавецкіх праектаў
Свет, у якім усё магчыма

Музыка фарбаў, гармонія вобразаў

Музыка фарбаў, гармонія вобразаў
Іншыя навіны

З 15 лістапада па 16 снежня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Музыка фарбаў, гармонія вобразаў”, прысвечаная 75-годдзю заснавання грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз мастакоў”


Больш як сем дзесяцігоддзяў назад, у снежні 1938 г., адбыўся I З’езд мастакоў БССР і праз паўтара гады 35 жывапісцаў, скульптараў і графікаў сталі членамі маладой творчай арганізацыі.

Не з пустым рукамі дайшлі мастакі да гэтага аб’яднання. Легендарная Віцебская мастацкая школа і бліскучыя імёны класікаў – М. Шагала, К. Малевіча, М. Дабужынскага, Л. Лісіцкага, Р. Фалька – былі маякамі пры складаных пошуках новых шляхоў у жывапісе. І ўжо першая Усебеларуская мастацкая выстаўка, якая прайшла ў 1925 г., прадэманстравала велічыню патэнцыялу маладых творчых сіл, якія заявілі аб сабе ў паслярэвалюцыйным мастацтве.

З гэтага моманту было перажыта многае: страшная Вялікая Айчынная вайна, калі беларускія творцы змянілі пэндзлі і разцы на аўтаматы і бушлаты, складаны перыяд пасляваеннага ліхалецця з цвёрдымі рамкамі таталітарнага рэжыму і, нарэшце, гады хрушчоўскай адлігі, у якія мастакі робяць спробу вызвалення ад непарушных ідэалагічных догмаў.

Сёння беларускае мастацтва ўяўляе сабой даволі складаную карціну. Каларыстыка, напрамкі, стылі надзвычай разнастайныя – ад старога добрага рэалізму да абстрактнага экспрэсіянізму, ад канцэптуалізму да метафарычнай вобразнасці, ад неарэалізму да перформансу. Беларускі мастацтвазнавец і крытык Б. Крэпак адзначыў: “З’явіліся такія здаровыя моманты, як вера мастакоў у творчы запал і незалежнасць, самааддача ў сцвярджэнні новых пластычных прыёмаў і ідэалаў…”.

Адкрываюць выстаўку рэпрадукцыі работ членаў Беларускага саюза мастакоў. Працягваюць – шматлікія даведачныя і энцыклапедычныя выданні; альбомы з карцінамі майстроў; кнігі, прысвечаныя жыццю і творчасці З. Азгура, А. Бембеля, М. Савіцкага, А. Кішчанкі, Л. Шчамялёва, В. Шаранговіча і іншых дзеячаў мастацтва.

Сярод экспанатаў – выданні, якія сталі пераможцамі ў намінацыі “Лепшае выданне па выяўленчым мастацтве”. Гэта – кніга Н. Шаранговіч “Гаўрыіл Вашчанка. Народжаны Палессем: нататкі пра жыццё і творчасць” (2008) і інш.

Выклічуць цікавасць у наведвальнікаў выстаўкі таксама матэрыялы, прадстаўленыя ў перыядычных выданнях і кнігах серыі “Знакамітыя мастакі з Беларусі”.

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена звыш 100 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам