ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Запрашаем аўтараў да супрацоўніцтва
Выйшла ўнікальная кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна

Музыка для камерных ансамбляў

Музыка для камерных ансамбляў
Іншыя навіны

З 12 снежня па 2 лютага ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Музыка для камерных ансамбляў”.


На ёй прадстаўлены зборнікі рускіх, беларускіх і замежных кампазітараў для ансамбля струнна-смычковых інструментаў.

“Камерная музыка” (ад італьянскага “camera” – пакой) – від музычнага мастацтва, прызначаны для выканання ў невялікіх памяшканнях або хатняга музіцыравання. Першапачаткова камернай звалі свецкую музыку, супрацьпастаўляючы яе царкоўнай. Пры дварах існавала спецыяльная пасада – камер-музыкант.

Гэта музыка валодае вялікімі магчымасцямі перадачы лірычных эмоцый, тонкіх душэўных станаў чалавека. Асноўнае адрозненне камернай музыкі ад аркестравай у тым, што тут кожную партыю іграе адзін інструмент, а не група інструментаў, як гэта прынята ў вялікіх аркестрах. Існуе мноства форм і жанраў камернай музыкі: санаты, дуэты, трыа, квартэты, мініяцюры, сюіты, фугі.

У XVIII ст. камерная музыка стала адным з найважнейшых жанраў музычнага мастацтва.

У Расіі распаўсюджванне камернай музыкі пачалося ў 70-х г. XVIII ст. Першыя інструментальныя ансамблі напісаў Д. Бартнянскі. Далейшае развіццё камерная музыка атрымала ў А. Аляб’ева, М. Глінкі і дасягнула найвышэйшага мастацкага ўзроўню ў творчасці П. Чайкоўскага, А. Барадзіна і С. Танеева. Сярод зборнікаў, якія сталі класічнымі, – другі квартэт А. Барадзіна з яго знакамітым накцюрнам, квартэты П. Чайкоўскага і шосты квартэт С. Танеева, які Б. Асаф’еў назваў “кнігай кніг рускай квартэтнай музыкі”.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 90 дакументаў з фондаў бібліятэкі: нотныя выданні і аўдыядакументы. У ліку аўтараў твораў – А. Глазуноў, М. Іпалітаў-Іванаў, Р. Гліэр, А. Барадзін, П. Чайкоўскі, С. Танееў; А. Карэлі, Ф. Крэйслер, М. Равель, Э. Грыг, Ф. Шуберт, П. Хіндэміт, В. Моцарт, С. Франк; М. Чуркін, М. Аладаў, В. Залатароў, Д. Смольскі і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю даведачныя выданні і манаграфіі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

27 Ліс 2020

У Оршы – родным горадзе Уладзіміра Караткевіча – да 90-годдзя з дня яго нараджэння намалявалі мурал у гонар літаратара. Вялікі партрэт класіка ўпрыгожыў жылы дом на рагу вуліц Уладзіміра Караткевіча і Жан-Поля Марата.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемства да 75-годдзя агульнай Перамогі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

30 Ліс 2020

27 лістапада ў рамках візіту расійскай дэлегацыі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася дыскусія на тэму “Да 75-годдзя агульнай Перамогі. Роля расійскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і процідзеянні фальсіфікацыі гісторыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк на віртуальнай пляцоўцы НББ

27 Ліс 2020

24–25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для бібліятэк Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей прайшлі навучальныя мерапрыемствы, якія закрылі серыю вебінараў, прысвечаных краязнаўчым інфармацыйным рэсурсам публічных бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў” (+ відэа)

26 Ліс 2020

26 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Княства вобразаў і слоў”. Экспазіцыя прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшло пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі

27 Ліс 2020

26 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111