ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
IV Беларуска-Літоўскі эканамічны форум
Вясновы настрой

Мужнасць дзеля міру

Мужнасць дзеля міру
Іншыя навіны

З 21 мая па 15 чэрвеня ў зале абслугоўвання дакументамі міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Мужнасць дзеля міру", прысвечаная Міжнароднаму дню міратворцаў ААН.



Гэты дзень быў абвешчаны ў 2002 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН (
рэзалюцыя 57/129) і штогод святкуецца 29 мая. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе першая міратворчая місія ААН прыступіла да аперацый у Палестыне. Зацвярджэння такога свята – гэта даніна павагі ўсім, хто ўдзельнічаў або працягвае ўдзельнічаць у міратворчых аперацыях ААН у інтарэсах падтрымання міру і бяспекі і дапамагае забяспечваць мір і стабільнасць у спустошаных вайной грамадствах. Гэты дзень з’яўляецца таксама днём памяці тых, хто аддаў жыццё за справу міру.

У аснове міратворчай дзейнасці ААН ляжыць шасцідзесяцігадовы вопыт работы ў вырашэнні складаных міждзяржаўных і ўнутрыдзяржаўных канфліктаў. ААН – універсальная міжнародная арганізацыя, якая валодае дзейсным механізмам падтрымання міру і бяспекі як мірнымі сродкамі ўрэгулявання канфліктаў, так і ваеннымі.

Ваенны, праваахоўны і грамадзянскі персанал ААН прымае ўдзел у цэлым шэрагу розных аперацый па ўсім свеце – ад раззбраення да маніторынга захавання правоў чалавека. Сёння больш за 100 000 міратворцаў з 115 краін удзельнічаюць у 18 аперацыях на чатырох мацерыках. У будучыні прадугледжаны дадатковыя разгортванні міратворчых сіл. Задача гэтых сіл складаецца ў стварэнні такога становішча, пры якім людзі атрымаюць магчымасць вярнуцца да нармальнага жыцця.

Прапанаваная чытачам выстаўка пазнаёміць з літаратурай па тэорыі і гісторыі міратворчасці, а таксама пашырыць уяўленне чытачоў аб ролі міратворчасці як адной з формаў палітыкі і галоўнай інструменту міжнародных адносін па ўрэгуляванні канфліктаў.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:
  • гісторыя стварэння і прымянення міратворчых сіл;
  • дзейнасць ААН па правядзенні палітыкі па падтрыманні міру;
  • дакументы рэгіянальных і міжнародных арганізацый, што датычаць міратворчай дзейнасці;
  • міратворчасць як спосаб вырашэння канфліктаў;
  • прымяненне ўзброеных сіл у міратворчых аперацыях.
Асноўную частку выданняў, экспанаваных на выстаўцы, складаюць дакументы ААН: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах.

Выстаўка будзе карысна для спецыялістаў у сферы міжнародных адносін і міжнароднага права, ваенных, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў вну, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца дзейнасцю сіл па падтрыманні міру.

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам