ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Урачыстае ўручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь
Сусветныя электронныя інфармацыйныя рэсурсы для навукі, адукацыі і бізнесу ў Беларусі

Мудрасць, гумар і сакавітае слова

Іншыя навіны

З 5 лістапада па 5 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Мудрасць, гумар і сакавітае слова”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Івана Сцяпанавіча Курбекі (1934–2009), беларускага паэта і літаратуразнаўца.


Экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў. Аснову першага – “Душы высокае імкненне” – складаюць асобныя выданні твораў пісьменніка: зборнік гумарыстычных вершаў “Абы здароўе” (1979), кніга лінгвістычных загадак “Хітрыя літары” (1991), зборнік “Руска-беларускія крыжасловы: Займальны дапаможнік для ўдасканалення мовы” (1993).

Іван Сцяпанавіч шмат гадоў працаваў у музеях Я. Купалы і Я. Коласа. Памяць пра народных песняроў ушанавана яго жывым словам у кнізе “Запрашэнне ў музей” (2008). І.С. Курбека таксама з’яўляецца складальнікам выданняў “Янка Купала” (1965, 2-е выд. 1983), “Літаратурны музей Якуба Коласа“ (1967), “Якуб Колас” (1967, 2-е выд. 1980 у сааўт. з М.У. Базарэвічам), “Успаміны пра Якуба Коласа” (1982), “Янка Купала. П’есы, пераклады” (1992), “Шляхі” (1992) і інш.

У наступным раздзеле “Пачуцці, думкі, вобразы” экспануюцца творы, змешчаныя ў калектыўных зборніках “Універсітэт паэтычны” (1971), “Аўцюкі за каўнерам” (1989), “Вожык смяецца” (1992) і інш. У экспазіцыі прадстаўлены таксама шэраг перыядычных выданняў, у якіх друкаваліся вершы і літаратуразнаўчыя артыкулы І.С. Курбекі. У галіне літаратуразнаўства ён быў дасведчаным навукоўцам, а ў асяродку пісьменнікаў Івана Сцяпанавіча вылучала выключнае пачуццё гумару.

З жыццём і творчасцю юбіляра знаёмяць публікацыі, змешчаныя ў раздзеле “Спасцігаючы тайны зямныя”, дзе прадстаўлены энцыклапедычныя і перыядычныя выданні.

На выстаўцы экспануецца больш за 40 дакументаў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам