ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Ён пісаў музыку для вас: адбыўся вечар памяці У. Дамарацкага
Удзел бібліятэкі ў ХХIV Мінскай МКВК

Мовай музыкі

Мовай музыкі
Іншыя навіны

З 8 па 28 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Мовай музыкі”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара Алега Міхайлавіча Чыркуна.


Імя Алега Чыркуна добра вядома музычнай грамадскасці нашай краіны. Вось ужо больш за 40 гадоў ён, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2011), уладальнік медаля Францыска Скарыны (2005), працуе ў самых розных жанрах. Яго музыка ў любой аўдыторыі знаходзіць удзячных і зацікаўленых слухачоў. Яна адразу становіцца блізкай і зразумелай.

Доўгае творчае жыццё кампазітара ў мастацтве сабрала скарбонку выдатных твораў у розных жанрах – сімфанічныя паэмы, кантаты, творы для інструментальнага ансамбля, фартэпіяна, аперэты і мюзіклы.

Аднак галоўнае месца ў творчасці Алега Міхайлавіча займае песня. Адной з найважнейшых асаблівасцей песеннага стылю кампазітара з’яўляецца зварот да розных стылявых вытокаў. Гэта і старадаўні раманс (“Прыязджайце дадому”, “Сняжынка”), і песня-марш (“Паходная войска беларускага”), і эстрадны шлягер (“Ягада-каліна”, “Косіць хлопец канюшыну”). Змест песень ахоплівае шырокі круг тым і з’яў – патрыятычныя і грамадзянскія, лірычныя і апавядальна-рамантычныя, а таксама прысвечаныя роднай айчыне.

На выстаўцы прадстаўлены зборнікі твораў А.М. Чыркуна, сярод якіх “Бацькоўская зямля” (1988), “Дзве крыніцы” (2005), “Не проиграйте бой” (2006), “Маміна свята” (2006) і інш., а таксама аўдыядакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Наведвальнікі выстаўкі могуць праслухаць творы кампазітара ў выкананні ансамбля народнай музыкі “Святая”, Леаніда Некрашевіча ("Победа"), Уладзіміра Правалінскага, Жанны Піваваравай, Наталлі Салавай ("Нёманам зачараваная") і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю публікацыі з перыядычных выданняў пра юбіляра і яго творчасць.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам