ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Я ў свет нясу жыццё…”
Сем "залатых" навук: падарунак Эмануэля Хендрыкса

Мовай графікі

Мовай графікі
Іншыя навіны

З 2 па 30 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Мовай графікі”, прысвечаная 75-годдзю Міхаіла Самуілавіча Басалыгі.


Мастацтва графікі надзвычай шматграннае і разнастайнае, яно дазваляе ўвасабляць мастацкія вобразы з дапамогай ліній, рысак, плям... Па словах самога Міхаіла Самуілавіча, гэта салідны від мастацтва, прытым неабсяжны, бо невядома, дзе яно пачалося і дзе завяршыцца.

Міхаіл Басалыга працуе ў розных тэхніках, аддаючы перавагу лінагравюры, афорту, каляровай літаграфіі. Мастак з’яўляецца стваральнікам ілюстрацый да вялікай колькасці кніг, сярод якіх творы класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Рука майстра таксама пазнаецца ў афармленні кніг Зоські Верас, Сяргея Грахоўскага, Станіслава Шушкевіча, Анатоля Вярцінскага, Уладзіміра Карызны, Андрэя Макаёнка, Аркадзя Куляшова, Янкі Сіпакова і многіх іншых беларускіх пісьменнікаў.

На выстаўцы прадстаўлены ілюстрацыі да паэмы “Курган” і вершаў Я. Купалы; зборнікаў лірыкі “Ave Maria”, “Ключ жураўліны” М. Танка; зборнікаў вершаў “Пачуцці”, “Скрыжалі”, “Дзівасіл” А. Лойкі; аповесці ”Дзікае паляванне караля Стаха” У. Караткевіча; гістарычнай драмы А. Петрашкевіча пра Францыска Скарыну “Напісанае застаецца” і іншых.

Значная частка творчасці майстра прысвечана гістарычнай тэматыцы. Мастак адным з першых праілюстраваў “Слова пра паход Ігараў”, мноства работ прысвяціў сярэдневяковай гісторыі Беларусі, захаваў герояў беларускай даўніны. Яго ілюстрацыі адрозніваюцца гістарычнай праўдападобнасцю, перадачай характару эпохі, дакладнасцю малюнка зброі і іншых атрыбутаў прадстаўленага перыяду, а гэтаму спрыяе ўважлівае вывучэнне мастаком гістарычных дакументаў. Цікавасць для наведвальнікаў уяўляе літаграфія “Грунвальдская бітва” і іншыя творы, якія адлюстроўваюць беларускую гісторыю.

Дапаўняюць экспазіцыю ілюстрацыі Міхаіла Басалыгі да беларускіх казак, баек і загадак.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 50 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

     
     
     
     

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам