ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гімнастыка цела – шлях да cябе
Авангард – кнізе

Моцная ААН дзеля лепшага свету

Моцная ААН дзеля лепшага свету
Іншыя навіны

14 кастрычніка па 15 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Моцная ААН дзеля лепшага свету", прысвечаная Дню Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.


Гэтае свята штогод адзначаецца 24 кастрычніка як дзень нараджэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Менавіта ў гэты дзень у 1945 г. уступіў у сілу Статут ААН, а ў 1971 г. Генеральная Асамблея рэкамендавала, каб усё дзяржавы-члены адзначалі яго як дзяржаўнае свята (рэзалюцыя 2782 (XXVI)). Па традыцыі яно адзначаецца правядзеннем нарад, дыскусій і выставак, прысвечаных дасягненням і мэтам арганізацыі.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з’яўляецца ўнікальнай міжнароднай арганізацыяй. Яна была заснавана пасля Другой сусветнай вайны прадстаўнікамі 51 краіны, якія з’яўляліся прыхільнікамі курсу на падтрыманне міру і бяспекі ва ўсім свеце, развіццё сяброўскіх адносін паміж краінамі і аказанне садзейнічання сацыяльнаму прагрэсу. У цяперашні час членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляецца 192 дзяржавы. Прыём у члены арганізацыі адкрыты для ўсіх міралюбівых дзяржаў і ажыццяўляецца рашэннем Генеральнай Асамблеі па рэкамендацыі Савета Бяспекі.

Пра Арганізацыю Аб’яднаных Нацый ведаюць у самых аддаленых кутках планеты. Дзейнасць арганізацыі шматгранная і ахоплівае шырокі круг важных праблем ад устойлівага развіцця і барацьбы з тэрарызмам, падтрымання дэмакратыі і развіцця сістэмы кіравання да аховы навакольнага асяроддзя і рашэння глабальных медыцынскіх праблем; ад размініравання да развіцця вытворчасці прадуктаў харчавання. Арганізацыя здольна пакласці канец насіллю і ўкараніць цярпімасць; садзейнічаць развіццю і забяспечыць роўнасць; абараніць правы чалавека і паменшыць маштабы галечы. Агульнавядомы поспехі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у такіх галінах дзейнасці, як падтрыманне міру і гуманітарная дапамога. ААН працуе на карысць планеты, усіх працоўных і ўсіх народаў і спрыяе рашэнню шматлікіх найскладанейшых праблем чалавецтва.

Святкаванне Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый служыць напамінам пра тое, што наша планета – гэта наш агульны дом і што з дапамогай усеагульнага дыялогу і супрацоўніцтва можна вырашыць наяўныя праблемы. Супрацоўніцтва ў рамках ААН стала важнай часткай міжнародных адносін.

Рэспубліка Беларусь стаяла ў вытокаў стварэння ААН. Наша краіна была ў ліку 51 дзяржавы – заснавальніцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый з’яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў замежнапалітычнай дзейнасці нашай краіны. Беларуская дэлегацыя пастаянна ўдзельнічае ў рэгулярных і спецыяльных сесіях Генеральнай Асамблеі, Эканамічнага і сацыяльнага савета і іншых вядучых органаў ААН. Рэспубліка Беларусь заўсёды імкнулася займаць у рамках ААН актыўную пазіцыю па крытычна важных пытаннях і міжнародных праблемах і ўносіць рэальны ўклад у рашэнне дадзеных праблем.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Асноўныя звесткі пра ААН;
  • Правы чалавека;
  • Міжнароднае права;
  • Гуманітарныя пытанні;
  • Падтрыманне міру і міжнароднай бяспекі;
  • Эканамічнае і сацыяльнае развіццё;
  • ААН і Рэспубліка Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца дзейнасцю ААН.

Карысныя спасылкі

Структура

Асноўныя звесткі

Пра гісторыю арганізацыі

Хто ёсць хто ў ААН

Даведачная інфармацыя

Няўрадавыя арганізацыі

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам