ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Перазвон стагоддзяў
Сельская ідылія: агратурызм і адпачынак у Беларусі

Моладзь XXI стагоддзя

Моладзь XXI стагоддзя
Іншыя навіны

З 6 жніўня па 10 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) арганізавана выстаўка “Моладзь XXI стагоддзя”, прысвечаная Міжнароднаму дню моладзі.


Гэты Дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН 17 снежня 1999 г. (рэзалюцыя 54/120) і штогод адзначаецца 12 жніўня, пачынаючы з 2000 г. Свята было абвешчана па прапанове Сусветнай канферэнцыі міністраў па справах моладзі, якая адбылася ў Лісабоне ў жніўні 1998 года.

Міжнародны дзень моладзі – гэта добрая магчымасць яшчэ раз звярнуць увагу сусветнай супольнасці на праблемы і задачы, што стаяць перад моладдзю, вітаць яе дасягненні і садзейнічаць яе ўдзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Па класіфікацыі ААН, узрост тых, хто адносіцца да моладзі, складае ад 15 да 24 гадоў. Сёння – гэта 1,2 млрд чалавек, гэта значыць 18 % сусветнага насельніцтва. Маладое пакаленне ва ўсіх краінах з’яўляецца рэзервам для развіцця, станоўчых сацыяльных змен і тэхналагічных інавацый. Ідэалы, энергічнасць і шырата поглядаў моладзі адыгрываюць цэнтральную ролю ў працэсе пастаяннага развіцця грамадства. Аднак на сённяшні дзень моладзь сутыкаецца з мноствам праблем, звязаных з пошукам годнай працы і яе аплаты, пошукам жылля, забеспячэннем паўсядзённых патрэб, клопатам пра здароўе. Таму вельмі важна прыцягваць увагу грамадства да праблем моладзі для сумеснага пошуку эфектыўных рашэнняў на глабальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.

У 1995 г. ААН прыняла Сусветную праграму дзеянняў у інтарэсах моладзі на перыяд да 2000 г. і на наступны перыяд, якая на сённяшні момант з’яўляецца міжнароднай стратэгіяй рашэння праблем маладых людзей. У праграме пазначаны меры па ўзмацненні дзейнасці дзяржаў адносна маладога пакалення, а таксама крокі па паляпшэнні якасці і пашырэнні круга магчымасцей, даступных маладым людзям для непасрэднага, эфектыўнага і канструктыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства. Праграма дзеянняў ахоплівае 15 напрамкаў: адукацыя, занятасць, голад і галеча, ахова здароўя, навакольнае асяроддзе, злоўжыванне наркатычнымі сродкамі, злачыннасць сярод непаўналетніх, арганізацыя вольнага часу, дзяўчаты і маладыя жанчыны, паўнапраўны і эфектыўны ўдзел моладзі ў жыцці грамадства і ў працэсе прыняцця рашэнняў, глабалізацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, ВІЧ/СНІД, узброеныя канфлікты, пытанні адносін паміж пакаленнямі.

У Рэспубліцы Беларусь узроставая мяжа моладзі вызначана ад 16 да 30 гадоў. Дзяржаўная маладзёжная палітыка з’яўляецца прыярытэтным напрамкам сацыяльнай і эканамічнай палітыкі нашай краіны. Рэгулярна кожныя тры гады прымаецца спецыяльная дзяржаўная праграма "Моладзь Беларусі". У краіне функцыянуюць маладзёжныя грамадскія аб’яднанні, у ліку якіх – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА, Ліга добраахвотнай працы моладзі, Беларуская рэспубліканская скауцкая асацыяцыя і інш.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Моладзь у сучасным свеце.
  • Міжнародныя прававыя дакументы і праграмы, якія датычацца моладзі.
  • Адукацыя моладзі.
  • Моладзь і рынак працы.
  • Здароўе моладзі.
  • Дзяржаўная маладзёжная палітыка Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя будзе цікавай выкладчыкам, навуковым работнікам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі маладзёжнай палітыкі ў нашай краіне і свеце.

Карысныя спасылкі

Міжнародная арганізацыя працы

Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН

Праграма ААН па міжнародным кантролі над наркотыкамі (ЮНДКП)

Фонд ААН па народанасельніцтве

ЮНЕСКА

ЮНІСЕФ

Дакументы

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам