ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Фестываль культур народаў Еўразіі ў Рэспубліцы Беларусь
Мір. Свята. Слава.

Моладзь XXI стагоддзя: каштоўнасці, пазіцыі, арыенціры

Моладзь XXI стагоддзя: каштоўнасці, пазіцыі, арыенціры
Іншыя навіны

З 6 жніўня па 21 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Моладзь XXI стагоддзя: каштоўнасці, пазіцыі, арыенціры", прысвечаная Міжнароднаму дню моладзі.




Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 17 снежня 1999 года (рэзалюцыя 54/120) па прапанове Сусветнай канферэнцыі міністраў па справах моладзі (Лісабон, 8-12 жніўня 1998 года) і штогод адзначаецца 12 жніўня.

Міжнародны дзень моладзі — гэта магчымасць яшчэ раз звярнуць увагу сусветнай супольнасці на моладзь, колькасць якой складае 1,2 мільярда чалавек, прывітаць яе дасягнення і садзейнічаць яе ўдзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

У апошнія гады ўсё шырэй прызнаецца той факт, што сённяшняе маладое пакаленне – гэта не толькі лідэры ў будучыні, але і ключавыя партнёры ў сучаснасці. Маладыя людзі адкрываюць унікальныя перспектывы і ўносяць неацэнны інтэлектуальны ўклад ва ўздым і развіццё грамадства ў сваіх краінах. Яны з’яўляюцца актыўнымі партнёрамі ў ажыццяўленні глабальных намаганняў па дасягненні мэт у галіне развіцця, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя. Моладзь па-ранейшаму знаходзіцца ў авангардзе барацьбы з ВІЧ/ СНІДам, беднасцю і голадам.

Прапанаваная тэматычная выстаўка заклікана прыцягнуць увагу чытача да сацыяльных, эканамічных і палітычных аспектаў удзелу моладзі ў забеспячэнні прагрэсу і ўстойлівага развіцця грамадства. Моладзь прыкладае нямала намаганняў, каб іх галасы былі пачуты, і прысвячае ўвесь свой запал і творчыя здольнасці агульнай справе пабудовы больш дасканалага і развітога свету.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
  • моладзь і грамадства: удзел моладзі ў грамадска-палітычным жыцці і сацыяльных ініцыятывах;
  • міжнародныя прававыя дакументы і праграмы, што датычаць моладзі;
  • статыстычныя дадзеныя аналізу становішча моладзі і тэндэнцый яе развіцця;
  • адукацыя моладзі;
  • моладзь і рынак працы;
  • моладзь і здароўе;
  • маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь.
У экспазіцыі ёсць больш за 100 публікацый ААН, ЮНЕСКА, Савета Еўропы і Еўрапейскага Саюза на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы.

Выстаўка будзе цікавая для студэнтаў, выкладчыкаў, працоўнай моладзі, а таксама для ўсіх тых, хто цікавіцца маладзёжнай палітыкай.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Youth websites of Governments
Intergovernmental youth-related organizations
Youth-related organizations and UN agencies
Non-governmental youth organizations
Non-governmental student organizations
Youth research centres and institutes
Youth information centres and networks
Youth voluntary service agencies and corps
Youth and youth-related foundations and funds
Web Site Search Locations on Youth
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам