ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Аб XII Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі
Вынікі ІХ конкурсу “Мастацтва кнігі” краін СНД

Моладзь: вашы правы

Моладзь: вашы правы
Іншыя навіны

З 7 чэрвеня па 31 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) ладзіцца выстаўка “Моладзь: вашы правы”, прысвечаная Міжнароднаму дню моладзі.


Міжнародны дзень моладзі ўстаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН 17 снежня 1999 года па прапанове Сусветнай канферэнцыі міністраў па справах моладзі, якая адбылася ў Лісабоне 8–12 жніўня 1998 года. Упершыню гэты Дзень святкаваўся 12 жніўня 2000 года. Дзень моладзі адзначаецца і ў іншых краінах свету, дзе кожная дзяржава ўстанавіла свае даты.

Галоўнай мэтай свята з’яўляецца актывізацыя маладога пакалення, падахвочванне яго да дзейнасці на карысць аднагодкаў, грамадскасці, а таксама прапанова ўладам ідэй, якія датычацца рашэнняў праблем маладых людзей у гэтай краіне.

Па класіфікацыі ААН, узрост тых, хто адносіцца да моладзі, складае ад 15 да 24 гадоў. На сёння гэта 1,2 мільярда чалавек, гэта значыць 18 % сусветнага насельніцтва. 87 % з іх пражываюць у краінах, якія развіваюцца, і пакутуюць ад абмежаванага доступу да рэсурсаў, паслуг аховы здароўя, адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі, працаўладкавання, а таксама эканамічных магчымасцей.

Дзяржавы – члены ААН прызнаюць, што маладое пакаленне ва ўсіх краінах з’яўляецца рэзервам для развіцця, станоўчых сацыяльных змен і тэхналагічных інавацый. Ідэалы, энергічнасць і шырыня поглядаў моладзі адыгрываюць цэнтральную ролю ў працэсе пастаяннага развіцця іх грамадстваў.

Маладыя людзі не проста карыстаюцца вынікамі змен, але і самі спрыяюць ім. Дэманструючы адданасць, энтузіязм і вынаходлівасць, яны ўносяць свой уклад у працэс развіцця, звяртаючыся да найбольш вострых праблем, што паўстаюць перад грамадствам.

Намаганні моладзі спрыялі выкараненню галечы і голаду ў сацыяльным асяроддзі, барацьбе супраць ВІЧ/СНІДу пасродкам навучання аднагодкаў, а таксама прапагандзе аховы навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, маладыя людзі выступалі наватарамі, падтрымліваючы дыялог, разуменне і павагу паміж людзьмі з розных культурных і рэлігійных “гарызонтаў”.

Часта маладое пакаленне само задае тон, ведучы “зялёны” і здаровы лад жыцця, захоўваючы навакольнае асяроддзе, прапагандуючы арыгінальнае выкарыстанне новых тэхналогій, напрыклад, мабільных прылад і анлайнавых сацыяльных сетак, а таксама выбудоўваючы масткі да стварэння адкрытых для ўсіх грамадстваў. Уклад моладзі ў мясцовае, нацыянальнае, рэгіянальнае і сусветнае развіццё варта прызнаваць і падтрымліваць.

Дзень моладзі ў Беларусі адзначаецца штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня.

У Беларусі маладзёжная палітыка даўно стала адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. Толькі за апошнія некалькі гадоў рэалізавана мноства маладзёжных праграм і праектаў. Значна вырасла роля маладзёжных сродкаў масавай інфармацыі. Створаны дзясяткі дзіцячых і маладзёжных тэлевізійных перадач. Нараўне з гэтым ідзе актыўная работа па ўдасканаленні сістэмы дашкольнай, базавай і сярэдняй адукацыі, рэфармуецца вышэйшая школа, удасканальваецца прававая база.

Дзень маладых людзей – гэта не толькі падстава для свята, гэта яшчэ і час задумацца пра найлепшую рэалізацыю свайго патэнцыялу для дабрабыту самога сябе, сваёй сям’і, сваёй краіны.

Экспазіцыя налічвае звыш 50 дакументаў.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Абарона праў моладзі ў міжнародных дакументах.
  • Маладзёжная палітыка беларускай дзяржавы.
  • Правы і гарантыі маладых спецыялістаў у Рэспубліцы Беларусь.

Кантактны тэлефон: 293-27-28.

Карысныя спасылкі

Афіцыйныя дакументы ААН

Сайты Рэспублікі Беларусь

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам