ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Тэставы доступ да “Contemporary Authors”
Каб творчыя парывы не згасалі: культурнае жыцце краіны

Мода на здароўе

Мода на здароўе
Іншыя навіны

З 1 па 22 лістапада ў кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана тэматычная выстаўка “Мода на здароўе”.


У сучасным свеце вырашальным фактарам эканамічнага, палітычнага і сацыяльнага развіцця з'яўляецца захаванне здароўя людзей і перш за ўсё здароўя падрастаючага пакалення.

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца сацыяльна арыентаванай дзяржавай і праводзіць у жыццё палітыку, накіраваную на ўмацаванне здароўя, фарміраванне здаровай нацыі. Здароўе насельніцтва – адна з галоўных умоў паспяховай рэалізацыі стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.

На кніжнай выстаўцы “Мода на здароўе” прадстаўлена каля 200 дакументаў: даведнікі, энцыклапедычныя выданні, дапаможнікі і навукова-папулярная літаратура.

У раздзеле “Сучасны спорт” акрамя літаратуры пра такія папулярныя ў нашай краіне віды спорту, як хакей, футбол, тэніс, гімнастыка, лёгкая атлетыка, прадстаўлена літаратура пра спартсменаў, якія дасягнулі значных вышынь у гэтых відах спорту.

У раздзеле “Аздараўленчыя практыкі” падабрана літаратура пра лячэбную гімнастыку, бег, скандынаўскую хадзьбу і розныя віды масажу.

Раздзел выстаўкі “Замест лекаў” знаёміць чытача з літаратурай пра ўсходнія аздараўленчыя практыкі, колерапунктуру, дэльфінатэрапію і іншыя нетрадыцыйныя віды медыцыны.

Экспазіцыя адрасавана шырокаму колу чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам