ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Музыка на ўсе часы
Прастора музея. Рэаліі і магчымасці

“Мне наканавана быць…”

“Мне наканавана быць…”
Іншыя навіны

З 5 кастрычніка ў музеі кнігі працуе выстаўка, прысвечаная 300-годдзю з дня нараджэння французскага філосафа-асветніка Дэні Дзідро (1713–1784).


Экспазіцыя стварае рэдкую магчымасць пазнаёміцца са шматграннай творчасцю пісьменніка, драматурга, стваральніка знакамітай “Энцыклапедыі…”. Прадстаўлены выданні яго першых філасофскіх сачыненняў, лепшых найбольш вядомых літаратурных твораў і фундаментальнага энцыклапедычнага шматтомніка.

На працягу 1743–1748 гг. з’яўляюцца першыя філасофскія працы Д. Дзідро. У музейнай экспазіцыі змешчаны: прыжыццёвае выданне “Філасофскія думкі” (“Pensées Philosophiques”, 1746) і пазнейшае перавыданне “Нясціплыя скарбы” (“Bijoux indiscrets”).

Глыбокі след у французскай і сусветнай літаратуры пакінула мастацкая проза Д. Дзідро. Найбольшай папулярнасцю карысталіся творы “Жак Фаталіст” (“Jacques le fataliste”, 1773) і “Пляменнік Рамо” (“Le Neveu de Rameau”, апублікаваны пасля смерці). Яны з’яўляюцца вяршынямі мастацкага майстэрства аўтара і літаратурнымі дасягненнямі эпохі Асветніцтва. На выстаўцы дэманструецца кніга “Пляменнік Рамо” 1884 г. выдання з гравюрамі французскага мастака Ф.А. Мілюса.

“Энцыклапедыя…” (“Encyclopédie, ou Dictionaire raisonné des sciences, des arts et des métiers”, 1751–1780) – галоўная справа жыцця Д. Дзідро. Яна планавалася як унікальны і ўніверсальны агляд сучаснага стану ведаў ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі не толькі Францыі, але і ўсіх краін Еўропы XVIII ст. Чвэрць стагоддзя Д. Дзідро кіраваў падрыхтоўкай 28 тамоў, сам напісаў каля 6 тыс. артыкулаў, супрацоўнічаў з Ф. Вальтэрам, Ж. Русо, П. Гольбахам, Ш. Мантэск’ё і іншымі прызнанымі спецыялістамі. Выданне “Энцыклапедыі…” суправаджалася пэўнымі цяжкасцямі, але Д. Дзідро змог давесці справу да завяршэння. Экспануюцца тамы першага парыжскага выдання 1751 г. і трэцяга швейцарскага 1777 г.

Матэрыялы выстаўкі яшчэ раз падкрэсліваюць значнасць укладу Д. Дзідро ў развіццё нацыянальнай і сусветнай грамадскай думкі, філасофіі, эстэтыкі і літаратуры.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам