ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нашчадкі шляхецкага роду Слізняў наведалі бібліятэку
Не прыручай сваю тугу!..

Міжнародная выстаўка “Беларусь і Біблія”

Міжнародная выстаўка “Беларусь і Біблія”
Іншыя навіны

З 20 верасня па 21 кастрычніка ў бібліятэцы будзе дзейнічаць унікальная міжнародная выстаўка “Беларусь і Біблія”, прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе ў гісторыі чалавецтва.

Выстаўка арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з некамерцыйнай арганізацыяй "Група даследавання рукапісаў" (Manuscript Research Group, ЗША). Частка экспанатаў прадстаўлена з 11 дзяржаўных і прыватных калекцый ЗША, Вялікабрытаніі і Ізраіля.

На экспазіцыі можна будзе ўбачыць выданні Бібліі розных канфесій на розных мовах свету – і ўсё гэта помнікі сусветнага значэння, многія з якіх ніколі раней не экспанаваліся ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Будуць дэманстравацца каля 200 унікальных рукапісных і старадрукаваных помнікаў кніжнай культуры, што адлюстроўваюць гісторыю стварэння, распаўсюджвання і захавання Бібліі.

Упершыню ў Беларусі будуць прадстаўлены арыгіналы і якасныя выставачныя копіі скруткаў Мёртвага мора, біблейскіх рукапісных тэкстаў на папірусе і пергамене (торы), каштоўных манускрыптаў, старадрукаваных выданняў (кнігі Іагана Гутэнберга, Марціна Лютэра, Францыска Скарыны), ілюстраваных асобнікаў Бібліі (сярод якіх кнігі з гравюрамі Альбрэхта Дзюрара, Сальвадора Далі і іншых знакамітых мастакоў).

Дасягненні айчыннай кніжна-пісьмовай культуры будуць паказаны як неад’емная частка агульнасусветнай духоўнай спадчыны. З фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будуць прадстаўлены рукапісныя Торы, Евангеллі, Апосталы XVІ–XXІ стст., выданні беларускага першадрукара Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў, пераклады біблейскіх тэкстаў на беларускую і еўрапейскія мовы, а таксама прыклады мастацкага афармлення Святога Пісання лепшымі майстрамі XVІ–XXІ стст.

На выстаўцы будуць дзейнічаць інтэрактыўныя пляцоўкі – рукапісная майстэрня і друкарня, а таксама адбывацца тэматычныя лекцыі, экскурсіі, майстар-класы, музейныя заняткі, прэзентацыі і канцэрты.

Толькі адзін месяц! Спяшайцеся, бо такое не паўтараецца!


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы музея кнігі.

Навіны

Усё таемнае становіцца відавочным. Пра кніжныя знаходкі – у эфіры тэлеканала АНТ

10 Кра 2020

Кніга – гэта крыніца ведаў, скарбніца ідэй, але яшчэ, як аказалася, і “тайнік”. За час вывучэння фонду рэдкіх выданняў сабралася цэлая калекцыя асаблівых знаходак.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Сакрэты” кніжных старонак

10 Кра 2020

Памятаеце старую дзіцячую гульню ў “сакрэты”? Гульцы рабілі ў зямлі невялікія сховы, дзе пад шкельцам змяшчалі розныя дробныя “скарбы”, а потым выкрывалі іх і дэманстравалі толькі самым лепшым сябрам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

10 красавіка 1945 года. 30 дзён да Перамогі

10 Кра 2020

Весткі з франтоў. Аднаўленне выхаду газеты “Літаратура і мастацтва”. Узнагароджанне пісьменнікаў Беларусі. Адраджэнне опернага тэатра. Падрыхтоўка да Усесаюзнай мастацкай выстаўкі “Перамога”. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 64), “Звязда” (№ 65), “Літаратура і мастацтва” (№ 1), “Совецкая радзiма” Бабруйскай (цяпер скасаванай) вобласці (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

8 красавіка 1945 года. 32 дні да Перамогі

8 Кра 2020

Вызваленне гарадоў у Аўстрыі. Штурм горада і крэпасці Кёнігсберг. Весткі з Балтыйскага флоту. Вызваленне саюзнікамі нямецкіх гарадоў. Бітва за будучы ўраджай. Працоўныя пачыны і спаборніцтвы. Сяляне надзяляюцца землямі. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 63), “Звязда” (№№ 64, 65), “Совецкая радзіма” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111