ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыты доступ да электроннай бібліятэкі манускрыптаў Manuscriptorium
Адкрыты доступ да новай базы даных

Міжнародная арганізацыя працы ў ХХІ стагоддзі: новыя ўмовы і новыя перспектывы

Міжнародная арганізацыя працы ў ХХІ стагоддзі: новыя ўмовы і новыя перспектывы
Іншыя навіны

З 6 красавіка па 3 мая 2009 года ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта кніжная выстаўка “Міжнародная арганізацыя працы ў ХХІ стагоддзі: новыя ўмовы і новыя перспектывы”.


Выстаўка прысвечана 90-годдзю Міжнароднай арганізацыі працы.

Міжнародная арганізацыя працы (МАП) была створана ў 1919 г. на аснове Версальскага мірнага дагавору пры Лізе Нацый. У 1946 г. яна стала першай і адной з найбуйнейшых спецыялізаваных арганізацый нядаўна створанай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У стварэнні МАП увасобілася імкненне многіх краін да сацыяльных змен пасля першай сусветнай вайны і перакананасць у тым, што любыя рэформы неабходна праводзіць на міжнароднай аснове.

Зараз МАП – адна з найстарэйшых, найбуйнейшых і самых уплывовых міжнародных арганізацый. Членамі МАП з’яўляюцца 178 дзяржаў, у якіх пражывае 98% насельніцтва свету.

МАП мае трохбаковую структуру, унікальную у сістэме ААН. Гэта адзіная міжнародная арганізацыя, якая прытрымліваецца трыпартызму – дзяржавы-члены ААН прадстаўлены трыма бакамі: урадам, прадстаўнікамі прадпрымальнікаў і працоўных. Прадстаўнікі работадаўцаў і працоўных разам з прадстаўнікамі ўрада маюць аднолькавае права голасу пры вызначэнні палітыкі і праграм МАП.

У арганізацыі чатыры асноўныя стратэгічныя мэты:

  • вызначаць і праводзіць у жыццё асноватворныя прынцыпы і правы ў сферы працы;
  • пашыраць магчымасці жанчын і мужчын для атрымання годнага занятку і даходаў;
  • павялічваць ахоп і эфектыўнасць сацыяльнай абароны для ўсіх;
  • умацоўваць трыпартызм і сацыяльны дыялог.

Гэтыя мэты дасягаюцца рознымі шляхамі:

  • шляхам выпрацоўкі міжнароднай палітыкі і праграм, накіраваных на падтрымку асноўных правоў чалавека, паляпшэнне ўмоў працы і жыцця;
  • прыняцця міжнародных працоўных нормаў, падмацаваных унікальнай сістэмай кантролю іх выканання;
  • з дапамогай буйнамаштабных праграм міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва;
  • шляхам прафесійнай падрыхтоўкі і навучання, даследаванняў і выдавецкай дзейнасці з мэтай падтрымкі гэтых намаганняў.

Нарматворчая дзейнасць МАП была і застаецца асноўнай формай работы арганізацыі. З пачатку стварэння і да канца мінулага стагоддзя МАП распрацавала 183 канвенцыі і 191 рэкамендацыю, якія набылі характар міжнароднага працоўнага кодэкса. МАП унесла непасрэдны ўклад у такія дасягненні індустрыяльнага грамадства, як васьмігадзінны працоўны дзень, ахова мацярынства, заканадаўства па дзіцячай працы, а таксама шэраг палажэнняў аб бяспецы працы.

У ХХІ стагоддзі МАП па-ранейшаму застаецца сусветным цэнтрам сацыяльна-працоўнага заканадаўства і сацыяльнага партнёрства. Гэта адносіцца, перш за ўсё, да нарматворчай дзейнасці. У 1998 годзе на сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы была прынята “Дэкларацыя аб асноватворных прынцыпах і правах у сферы працы і механізм яе рэалізацыі”. Гэта быў адказ на глабалізацыю эканомікі і Сусветную сустрэчу на вышэйшым узроўні ў інтарэсах сацыяльнага развіцця. У 1999 г. генеральны дырэктар Міжнароднага бюро працы Хуан Самавія выступіў з дакладам “Годная праца”, дзе была пастаўлена задача скіраваць усю энергію МАП на вырашэнне праблемы годнай працы як буйной глабальнай патрэбы нашага часу.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам МАП больш за 50 гадоў і актыўна прымае ўдзел у нарматворчай рабоце, распрацоўцы і рэалізацыі праграм і праектаў арганізацыі на нацыянальным узроўні.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы МАП: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • гісторыя стварэння МАП, яе асноўныя мэты і задачы;
  • нарматворчая дзейнасць, канвенцыі і рэкамендацыі МАП;
  • праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва МАП;
  • навучанне, адукацыя, даследаванніі публікацыі МАП;
  • супрацоўніцтва МАП і Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка прызначана для спецыялістаў у галіне міжнароднага і працоўнага права, эканомікі працы і сацыяльных адносін, кіраўнікоў і спецыялістаў органаў дзяржаўнай улады і прафсаюзаў, а таксама для студэнтаў, аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў.

Карысныя інтэрнэт-спасылкі

Базы даных МАП

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам