ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Этнічныя барабаны: паглыбленне ў свет рытмаў
Беларусь самабытная. Традыцыі. Мова. Рамёствы

Мір у імя чалавека

Мір у імя чалавека
Іншыя навіны

З 14 верасня па 15 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка «Мір у імя чалавека», прысвечаная Міжнароднаму дню міру.


Гэты дзень быў устаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН у 1981 годзе для «пашырэння і ўкаранення ідэалаў міру як ва ўнутраных адносінах усіх дзяржаў і народаў, так і ў адносінах паміж імі». Праз дваццаць гадоў Асамблея пастанавіла штогод адзначаць гэта свята 21 верасня (як дзень глабальнага спынення агню і адмаўлення ад насілля) і прапанавала ўсім дзяржавам і народам спыніць ваенныя дзеянні на працягу гэтага дня (A/RES/55/282).

У Міжнародны дзень міру прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, дзяржаўныя і недзяржаўныя ўстановы, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, рэлігійныя групы праводзяць па ўсім свеце шматлікія мерапрыемствы і ўрачыстыя цырымоніі з мэтай прапаганды ідэалаў міру і адмаўлення ад насілля.

Праз прапаганду Дня міру ААН прыцягвае ўвагу да сваёй рознабаковай дзейнасці па гэтым пытанні і падштурхоўвае асобных людзей, групы і суполкі на ўсёй планеце да асэнсавання праблем міру, абмену інфармацыяй і практычным вопытам. Гэта свята прызначана абудзіць у многіх людзей думку пра тое, якой можа быць іх роля ў пошуках міру і які асабісты ўклад яны могуць унесці ў справу міру. Сёлета Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў урады і людзей усёй планеты засяродзіць увагу на пытаннях ядзернага раззбраення і нераспаўсюджання зброі і аб’явіў пачатак кампаніі пад лозунгам «Мы мусім раззброіцца». Ён яшчэ раз падкрэсліў, якую пагрозу ўяўляе сабой ядзерная зброя і прапанаваў кожнаму, каму дораг мір, унесці ў правядзенне кампаніі сваю лепту, подпісаўшы Дэкларацыю для падтрымкі намаганняў, якія прадпрымаюцца ААН з мэтай пазбавіць свет ад ядзернай катастрофы.

Леташнія падзеі – вайна, тэрарызм, ваенныя расходы, глыбокія супярэчнасці, што раздзяляюць народы і асобных людзей ва ўсім свеце, – абумовілі беспрэцэдэнтную актуальнасць Міжнароднага дня міру і сёлета.

Прапанаваная выстаўка налічвае больш за 100 дакументаў, якія раскрываюць дзейнасць міжнародных арганізацый, дзяржаўных і недзяржаўных устаноў і груп у галіне падтрымкі міру і бяспекі. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • міжнародныя пагадненні і міжнародна-прававыя дакументы па падтрымцы міру і бяспекі;
  • раззбраенне, ядзернае раззбраенне;
  • аперацыі па падтрымцы міру;
  • міратворчасць і мірабудаўніцтва;
  • барацьба з тэрарызмам і ядзерным тэрарызмам;
  • правы чалавека і падтрыманне міру;
  • дэмакратызацыя і культура міру.

Выстаўка будзе цікавай спецыялістам у галіне сусветнай палітыкі, дыпламатыі, міжнародных адносін, міжнароднага права, канфлікталогіі, а таксама студэнтам, магістрантам, палітычным і грамадскім дзеячам і ўсім тым, каму дораг мір на Зямлі.

Карысныя спасылкі:

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам