ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Моладзь XXI стагоддзя: каштоўнасці, пазіцыі, арыенціры
Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала ўкраінская дэлегацыя

Мір. Свята. Слава.

Мір. Свята. Слава.
Іншыя навіны

З 23 ліпеня па 31 жніўня 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць выстаўка "Мір. Свята. Слава.", прысвечаная XXIX Алімпійскім гульням.


Напэўна, няма чалавека на зямлі, які быў бы раўнадушны да Алімпійскіх гульняў. Задоўга да чарговага алімпійскага года рыхтуюцца да яго ўсе краіны свету. Спецыяльныя камітэты абмяркоўваюць і вырашаюць, у якой краіне праводзіць Гульні. Трэніруюцца будучыя ўдзельнікі, хвалююцца суддзі, тамяцца чаканнем гледачы. І, нарэшце, раз у чатыры гады, знамянальны дзень настае.

Алімпійскія гульні — гэта велічнае, дзіўнае свята маладосці і прыгажосці, здароўя і сілы. Гэта грандыёзнае відовішча сусветнага майстэрства, якое на 2-3 тыдні аб'ядноўвае ўсё чалавецтва, прыкоўваючы ўвагу мільёнаў людзей з розных краін нашай планеты.

Да XXIX летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтавалі тэматычную кніжную выстаўку «Мір. Свята. Слава.».

У экспазіцыю ўвайшло больш за 300 дакументаў з фондаў НББ і НАРБ. Прадстаўленыя на выстаўцы матэрыялы пазнаёмяць чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі з гісторыяй узнікнення Алімпійскага свята ў Старажытнай Грэцыі, з адраджэннем Алімпійскіх гульняў у канцы XIX стагоддзя, з асноўнымі прынцыпамі алімпійскага руху, сімволікай Алімпійскіх гульняў, Алімпійскай гісторыяй Рэспублікі Беларусь, відамі спорту летніх Алімпійскіх гульняў, з краінай, дзе праходзяць XXIX летнія Алімпійскія гульні.

Вялікую цікавасць уяўляюць таксама архіўныя дакументы па выніках выступлення беларускіх спартсменаў на Маскоўскай Алімпіядзе - 80 і найбагацейшы матэрыял па падрыхтоўцы і правядзенні Алімпіяды - 80.

Выстаўка прызначана для ўсіх аматараў спорту і размяшчаецца ў кальцавым калідоры трэцяга паверха.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам