ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыты доступ да базы даных "JSTOR"
Візіт жонак міністраў замежных спраў Беларусі, Літвы і Украіны

Мінск XXI стагоддзя

Мінск XXI стагоддзя
Іншыя навіны

З 9 верасня па 12 кастрычніка Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць святочную кніжную экспазіцыю «Мінск ХХІ стагоддзя», якая прысвечана да Дня горада.


Мінск увайшоў у ХХІ стагоддзе, маючы свой непаўторны стыль, у якім побач існуюць самыя сучасныя архітэктурныя аб’екты і адноўленыя старажытныя мясціны.

На выстаўцы Мінск раскрыты як палітычны, культурны, навуковы і эканамічны цэнтр Рэспублікі Беларусь, які мае 9 адміністрацыйных раёнаў, кожны з якіх прадстаўлены асобным інфармацыйным выданнем.

Шырыню звыш 600 сталічных вуліц і праспектаў можна параўнаць з шырынёй і адкрытасцю беларускай душы, пазнаваць якую трэба на яскравых прыкладах і дасягненнях беларускага мастацтва, культуры і асветы. Шмат змястоўнай інфармацыі аб дзяржаўных театрах, музеях і вядучых навучальных установах Мінска сабрана ў раздзелах "Духоўнае жыццё Мінска" і "Горад ведаў".

Мінск – прыгожы, цікавы, прыцягальны і гасцінны горад. Яго любяць і шануюць не толькі жыхары сталіцы, але і шматлікія госці нашай краіны, якія, аднойчы пабываўшы ў ім, з вялікай радасцю вяртаюцца ізноў. Раздзелы "Цэнтр міжнародных камунікацый", "Прамысловы і дзелавы цэнтр краіны" змяшчаюць сведкі пра найбольш значныя міжнародныя выстаўкі і дзелавыя форумы, а таксама пра буйныя і паспяховыя прадпрыемствы горада.

Большую частку выстаўкі займаюць альбомы, турыстычныя буклеты, брашуры, выяўленчыя дакументы з краявідамі, гістарычнымі мясцінамі і помнікамі Мінска. На шматлікіх паштоўках адлюстраваны горад – маляўнічы зранку, квітнеючы днём, зіхатлівы ноччу, чароўны, як з высаты чалавечага росту, так і з высаты птушынага палёту.

Выстаўка размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на ўсіх кніжных выстаўках, якія ладзяцца ў бібліятэцы.

Карысныя спасылкі

Афіцыйны сайт Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам