ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вясновы настрой
II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

Мелодыя душы

Мелодыя душы
Іншыя навіны

З 21 мая па 10 чэрвеня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка "Мелодыя душы", прысвечаная 70-годдзю Уладзіміра Іванавіча Карызны, беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, аўтара Дзяржаўнага гімна Республікі Беларусь.




Імя Уладзіміра Карызны – адно з самых вядомых у нацыянальнай культуры. На творчым рахунку паэта больш за 20 паэтычных зборнікаў, адметную частку якіх складаюць песні – каля двухсот твораў.

Паэзія У. Карызны прасякнута высокім грамадзянскім пачуццём, надзвычай тонкім лірызмам, душэўнай цеплынёй. Тэматыка твораў паэта разнастайная: памяць мінулай вайны, балючы ўспамін аб ваенным маленстве, любоў да роднага краю, жыццё і праца, шчасце, радасць і паўсядзённы клопат сучасніка, прыгажосць чалавечых адносін. У многіх творах Карызна звяртаецца да фальклорнай паэтыкі.

На выстаўцы прадстаўлены зборнікі "Край мой сінявокі" (1963), "Жураўліны досвітак" (1969), "Святло ліўня" (1972), "Цеплыня" (1977), "Шумяць вербы" (1982), "Музыка ў свеце" (1985), "Расколіна на Звоне Свабоды" (1986), "Душы разгуканай мелодыя" (1988), "Азёры дабрыні" (1995), "Хвіліна святла" (2000), "Доля Русь наша белая" (2007) і іншыя.

У. Карызна - цудоўны дзіцячы паэт. Тонкі знаўца псіхалогіі, умелы выхавальнік і педагог, ён умее размаўляць з дзецьмі шчыра і даверліва, без фальшу і залішняй надакучлівасці. Творы для дзяцей прадстаўлены рознымі жанрамі: вершамі, казкамі, небыліцамі, лічылкамі, загадкамі. У экспазіцыі – кнігі "На сяле ў бабулі" (1975), "Кыонг і яго сябры" (1982), "Малююць дзеці" (1984), "Зямля – два паўшар’і" (1988), "Мір і сонейка – для ўсіх" (1990), "Насціна кніжка"(1995), "Іграй, жалейка, не змаўкай..." (1998), "Чароўнае вочка" (2003).

Рэдкая музычнасць, шчырасць пачуцця, дакладнасць думкі твораў Карызны не адно дзесяцігоддзе прывабліваюць кампазітараў. Да паэзіі У. Карызны звярталіся і звяртаюцца кампазітары ўсіх пакаленняў: А. Багатыроў, Ю. Семяняка, І. Лучанок, Я. Глебаў, Л. Захлеўны, Д. Смольскі, Э. Ханок, Э. Зарыцкі, У. Буднік, І. Іваноў і іншыя. Шэраг песень на вершы Карызны ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага рэпертуару. На выставачных паліцах прадстаўлены зборнікі песень "Клубныя вечары" (1979), "Люблю цябе, Белая Русь" (1984), "Салавей спявае" (1990), "Гэта наша Радзіма" (1998).

Экспазіцыя знаёміць з перакладамі У. Карызны на беларускую мову асобных твораў з літоўскай, в’етнамскай, украінскай і грузінскай моў, а таксама з выданнямі, у якіх Уладзімір Іванавіч выступае як рэдактар, рэцэнзент і ўкладальнік.

Кантактны тэлефон: 293-27-16


 

Навіны

Кітабы – унікальныя помнікі рукапіснай кніжнасці

9 Сне 2019

4 снежня адбыліся чарговыя заняткі ў межах семінара-практыкуму “Кітабы – унікальныя помнікі рукапіснай кніжнасці”. Сустрэча была прысвечаная гісторыі вывучэння кітабаў. Кітабамі называюць рукапісныя кнігі, якія ствараліся на працягу стагоддзяў прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных груп Беларусі – беларускімі татарамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі працы сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі за 2019 г.

6 Сне 2019

5 снежня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося пасяджэнне Тэхналагічнага камітэта сістэмы карпаратыўнай каталагізацы бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя аб сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтве

6 Сне 2019

5 снежня адбылася чарговая сустрэча ў межах цыкла “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”. З сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтвам слухачоў пазнаёміла кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Ірына Леанідаўна Гарбушына.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2019

Да Рэгіянальнага зводнага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці далучыліся дзяржаўная ўстанова культуры “Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і дзяржаўная ўстанова культуры “Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса “Не для чужых вачэй”

6 Сне 2019

Выйшаў працяг прыгодніцкага комікса, выпушчанага ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 “Я бачу!”. З 4 снежня другую частку гісторыі пра школьнікаў, іншапланецян і незвычайныя акуляры можна атрымаць у падарунак у кнігарнях Мінска і Віцебска.

Навіны бібліятэк

111