ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Інтэлектуальныя рэсурсы чалавецтва
Па жыцці з родным словам

Мелодыі душы

Мелодыі душы
Іншыя навіны

З 4 па 30 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Мелодыі душы”, прысвечаная 70-годдзю Васіля Аляксеевіча Жуковіча, беларускага паэта, празаіка, перакладчыка.


Васіль Жуковіч – паэт шырокага дыяпазону. Яго пяру належаць лірычныя, публіцыстычныя і жартоўныя вершы, апавяданні, п’есы, казкі, загадкі, байкі і прытчы, эпіграмы і эпітафіі, а таксама шматлікія цудоўныя вершаваныя і празаічныя творы для дзяцей, якія носяць выхаваўчы характар. У сваіх кнігах аўтар уздымае маральна-этычныя праблемы сучаснасці, раскрывае тэмы патрыятызму, хараства роднай прыроды, кахання, вясковага дзяцінства і юнацтва.

У раздзеле “Глыбіня паэтычнага радка” прадстаўлены зборнікі твораў аўтара: “Паклон” (1974), “Мелодыя святла” (1976), “Суседства” (1982), “Цана цішыні” (1985), “Твая місія” (1988), “Разняволенне” (1990), “У храме хараства і смутку” (2003), “Кахання радасці й пакуты” (2004), “Не завіце Радзіму малой” (2009) і аповесць “Як адна вясна” (1980). Для дзіцячай аўдыторыі паэт прызначыў зборнікі “Нашы памочнікі” (1974), “Крылатыя сябры” (1976), “Казачны сад” (1976), “Тараскаў самакат” (1988), “Гуканне вясны” (1992), “Цудоўная краіна” (1997), “Свет – дзівосны” (2000), а таксама дапаможнік для настаўнікаў пачатковых класаў “Ад казкі – да спектакля” (1998). Дапаўняюць раздзел асобныя публікацыі твораў В. Жуковіча, змешчаныя ў шматлікіх часопісах і калектыўных зборніках.

Матэрыялы экспазіцыі прадстаўляюць Васіля Аляксеевіча Жуковіча як выдатнага перакладчыка, складальніка, рэдактара, рэцэнзента. У скарбонку яго перакладаў увайшлі творы А. Пушкіна, М. Лермантава, С. Ясеніна, У. Мэя, А. Міцкевіча, Л. Украінкі, Т. Шаўчэнкі і інш.

Раздзел “Чароўная прыгажосць і мелодыка слова” змяшчае творы паэта, пакладзеныя на музыку кампазітарамі А. Атрашкевіч, З. Яўтуховічам, У. Буднікам, Л. Захлеўным, Э. Зарыцкім, У. Сарокіным і інш. Многія песні беларускіх кампазітараў на вершы В. Жуковіча ўвайшлі ў зборнік “Дарога ля жыта” (2001).

Завяршае экспазіцыю раздзел “Роднасць з зямлёй”, які змяшчае публікацыі калег і сяброў пра жыццё і творчую лабараторыю паэта.

Экспазіцыя, якая налічвае больш за 150 дакументаў, багата ілюстравана партрэтамі пісьменніка.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам