ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзень ведаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Крокі ў будучыню: па дарозе ведаў

Медыцына і права

Іншыя навіны

З 1 верасня па 31 кастрычніка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Медыцына і права”.


У апошняе дзесяцігоддзе правы грамадзян у ахове здароўя і правы пацыентаў адносяцца да ліку найбольш актуальных і горача абмяркоўваюцца ў Еўропе. Урады заходніх краін з бюджэтнай сістэмай фінансавання аховы здароўя ўсё мацней адчуваюць на сабе націск грамадскасці, якая патрабуе, напрыклад, скараціць час чакання ў чарзе на прыём да ўрача і ліквідаваць іншыя перашкоды, звязаныя з працай медыцынскіх устаноў. Адным з важных патрабаванняў да дзейнасці сістэмы аховы здароўя з’яўляецца павышэнне ўвагі да пытанняў якасці аказваемых паслуг. Ад медыкаў чакаюць больш якаснага лячэння, якое адпавядае міжнародным стандартам.

На фоне ўсё большага развіцця генетычных даследаванняў і пашырэння баз даных па пытаннях здароўя і аховы здароўя расце заклапочанасць грамадскасці такімі аспектамі, як інфармаваная згода на лячэнне, недатыкальнасць асобы і прыватнага жыцця, канфідэнцыяльнасць і індывідуальны доступ да медыцынскай дапамогі, а таксама адказнасць і справаздачнасць у медыцыне.

Ад сістэмы аховы здароўя простыя грамадзяне любой краіны чакаюць выканання такіх патрабаванняў, як справядлівасць, этыка, правы чалавека, высокая эфектыўнасць і надзейныя сацыяльныя гарантыі – усяго таго, што ўваходзіць у паняцце агульначалавечых каштоўнасцей.

Таму меры ў галіне праў чалавека ў ахове здароўя, якія прымаюцца на міжнародным узроўні, праследуюць адзіную мэту – абараняць правы і дабрабыт усіх людзей. Міжнародная супольнасць даўно ўсвядоміла, што найлепшым чынам гэта можна забяспечыць шляхам павышэння якасці аказваемых паслуг і забеспячэння шырокага спектра сацыяльных гарантый.

У Рэспубліцы Беларусь склалася досыць стройная сістэма заканадаўства, якая рэгулюе грамадскія адносіны ў сферы аховы здароўя. Разам з тым, праваўжывальная практыка патрабуе дадатковага аналізу і ацэнкі. Рашэнне названай праблемы бачыцца ў далейшым развіцці і ўдасканаленні новай комплекснай галіны – медыцынскага права.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае медыцынскае права.
  • Прававыя асновы арганізацыі аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь.
  • Права грамадзян на ахову здароўя.
  • Прававы статус медыцынскага работніка.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 40 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Экспазіцыя будзе цікавая медыцынскім работнікам, работнікам юрыдычных спецыяльнасцей, а таксама шырокаму кругу чытачоў.

Кантактны тэлефон: 293-27-28.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам