ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Законы Сусвету і сучасная рэальнасць
Талент пісьменніка і вучонага

Майстар нацюрморта, партрэта і пейзажа

Майстар нацюрморта, партрэта і пейзажа
Іншыя навіны

З 5 лютага па 1 сакавіка ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) дзейнічае кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Майстар нацюрморта, партрэта і пейзажа”.


Выстаўка прысвечана 200-годдзю з дня нараджэння беларускага і рускага мастака Івана Трафімавіча Хруцкага (1810–1885).

Іван Трафімавіч працаваў у розных жанрах жывапісу, такіх як нацюрморт, пейзаж, партрэт, інтэр’ер. Аднак галоўным дасягненнем мастака стала стварэнне шэрага выдатных нацюрмортаў, якія далі пачатак развіццю гэтага жанру ў рускім мастацтве.

Палотны, напісаныя Іванам Хруцкім, ствараюць дзіўную атмасферу цішыні і спакою, суцішаюць і настройваюць на радаснае ўспрыняцце жыцця. Па-майстэрску валодаючы пэндзалем, мастак рупліва ўзнаўляў натуру, дабіваючыся амаль ілюзорнага яе адлюстравання. Ужо за першую карціну “Кветкі і плады” (1836, Дзяржаўная Траццякоўская галерэя) малады мастак быў ганараваны Вялікім сярэбраным медалём Акадэміі мастацтваў “…за напісанне з натуры пладоў і фруктаў”. Яго работы нязменна мелі вялікі поспех у публікі і спарадзілі хвалю перайманняў.

У сённяшні час творы Івана Трафімавіча Хруцкага захоўваюцца ў многіх музейных зборах, у тым ліку ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Дзяржаўным рускім музеі, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

На выстаўцы прадстаўлена каля 100 дакументаў. Гэта альбомы, кнігі, артыкулы, паштоўкі і рэпрадукцыі работ знакамітага мастака.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй нацыянальнага мастацтва і творчасцю Івана Трафімавіча Хруцкага.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам