ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
IV Міжнародны фестываль пейзажа
Доктар А.П. Чэхаў

Мастак эпохі

Мастак эпохі
Іншыя навіны

З 19 студзеня па 1 лютага ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Мастак эпохі”, прысвечаная 145-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Валянціна Аляксандравіча Сярова (1865–1911).


Сярэбраны век – адна з самых цудоўных эпох у гісторыі рускай культуры. Нямала таленавітых паэтаў і мастакоў праславілі Расію ў пачатку ХХ ст., сёння іх імёны шырокавядомыя ва ўсім свеце. Мастак Валянцін Сяроў, чалавек Сярэбранага веку, адлюстраваў на сваіх палотнах герояў гэтай непаўторнай эпохі. Увекавечыўшы сваё імя як непераўзыдзены майстар менавіта партрэтнага жывапісу, Сяроў пакінуў не менш значныя работы ў жанрах пейзажа, графікі, кніжнай ілюстрацыі, анімалістыкі, гістарычнага і антычнага жывапісу. Яго творы адрозніваюцца тонкасцю і багаццем каларыту, напоўнены жыццёвай свежасцю і паэзіяй.

Валянцін Аляксандравіч Сяроў займае асобнае месца ў рускім мастацтве мяжы ХІХ–ХХ стст. У сваёй творчасці ён у многім прадвызначыў асноўныя тэндэнцыі развіцця рускага жывапісу, узбагаціў яго новымі мастацкімі сродкамі.

У экспазіцыі прадстаўлена звыш 160 дакументаў: альбомаў, кніг, артыкулаў, паштовак і рэпрадукцый работ вялікага жывапісца.

Выстаўка разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй рускага мастацтва канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам