ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт дзяцей і ўнукаў А.А. Грамыкі
Вялікі палітык. Выдатны дыпламат

Маштабнасць і глыбіня

Іншыя навіны

З 15 па 25 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (2-гі паверх, пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка "Маштабнасць і глыбіня", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння В.А. Каваленкі, беларускага крытыка, літаратуразнаўца, празаіка.


В.А. Віктар Антонавіч Каваленка – член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1962 г., доктар філалагічных навук (1978), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1981), член-карэспандэнт АН Беларусі (1984), акадэмік НАН Беларусі. Таксама ён з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў СССР (1976, за кнігу "Прага духоўнасці"), лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980, за ўдзел у 2-томным даследаванні "Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры" і "История белорусской советской литературы").

Творчасці В.А. Каваленкі ўласціва грамадзянская пазіцыя крытыка, якая спалучаецца з вастрынёй думкі, чалавечнасцю, фундаментальнай эрудыцыяй.

На выстаўцы экспануецца больш за 150 дакументаў,  сістэматызаваных у 4 раздзелы, назвы якіх вельмі яскрава характарызуюць шматгранную творчасць Віктара Антонавіча.

У першым раздзеле "Грунтоўна, доказна, арыгінальна" прадстаўлены асобныя выданні прац В.А. Каваленкі: "Веліч праўды: выбранае" (1989), "Пошукі і здзяйсненні: творчасць Змітрака Бядулі" (1963), "Давер" (1967), "Голас чалавечнасці" (1970), "Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы" (1972), "Вытокі. Уплывы. Паскоранасць: развіццё беларускай літаратуры ХIХ–ХХ ст." (1975), "З пазіцый сучаснасці" (1975), "Прага духоўнасці" (1975), "Праблемы сучаснай беларускай крытыкі" (1977), "Жывое аблічча дзён" (1979), "Іван Шамякін: нарыс жыцця і творчасці" (1980), "Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры" (1981), "Общность судеб и сердец: белорусская проза о Великой Отечественной войне в контексте русской и других литератур" (1985), "Покліч жыцця" (1987).

На выстаўцы таксама прадстаўлены раман Віктара Антонавіча "Падвышанае неба"(1978).

Працягвае экспазіцыю другі раздзел "Вышыня крытэрыяў", які ўключае вялікую колькасць работ В.А. Каваленкі, надрукаваных ў часопісах і калектыўных зборніках.

Іншыя віды дзейнасці пісьменніка прадстаўлены ў раздзеле "Майстэрства перакладчыка, рэдактара, рэцэнзента, складальніка". Пераклады В.А. Каваленкі на рускую мову прадстаўлены творамі М. Лынькова, В. Адамчыка, Я. Сіпакова, Г. Далідовіча, Ю. Мушкеціка і інш.

Раздзел "Яго вялікасць – працаўнік" уключае публікацыі пра жыццё і творчы шлях пісьменніка, змешчаныя ў энцыклапедычных выданнях, калектыўных зборніках і часопісах. Калегі, вучні і сябры Віктара Антонавіча расказваюць пра яго як пра цікавага чалавека, таленавітага, прынцыповага вучонага і педагога, вялікага працаўніка. Свае публікацыі яму прысвяцілі Дз. Бугаёў, М. Мушынскі, А. Лойка, М. Тычына, В. Бечык, М. Арочка, В. Локун, І. Ралько і інш.

Выстаўка ілюстравана фотаздымкамі пісьменніка і яго аўтографамі.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам