ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Падарунак блакаднікам Ленінграда
Біялагічная разнастайнасць і ўстойлівае развіццё

Маладосць. Традыцыі. Будучыня

Маладосць. Традыцыі. Будучыня
Іншыя навіны

З 2 мая па 29 чэрвеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Маладосць. Традыцыі. Будучыня”, прымеркаваная да Дня моладзі.


Сучасная беларуская моладзь – найважнейшы стратэгічны рэсурс дзяржавы. Ад маладых грамадзян Беларусі шмат у чым залежыць будучыня рэспублікі. Толькі актыўна ўдзельнічаючы ў жыцці грамадства, адгукаючыся на ўсе надзённыя падзеі, выступаючы ініцыятарам карысных пачынанняў, моладзь можа вызначыць сваю грамадзянскую пазіцыю, выхаваць у сваім асяроддзі лідараў, аб’яднацца ў імкненні будаваць будучыню краіны.

Маладзёжная палітыка, фарміраванне яе кірункаў, комплексная рэалізацыя мерапрыемстваў – гэта сфера дзейнасці не толькі дзяржаўных органаў. Галоўны натхняльнік і ўдзельнік ва ўсіх справах – сама моладзь. Пра тое, як іменна ажыццяўляецца маладзёжная палітыка ў краіне, раскажуць артыкулы з часопісаў “Выхаванне і дадатковая адукацыя”, “Наука и инновации”, “Беларуская думка”, “Вышэйшая школа” і інш. Аб культурнай і духоўна-маральнай ролі моладзі ў жыцці рэспублікі можна даведацца з газет “Літаратура і мастацтва”, “Вечерний Минск”, “Знамя юности”, часопісаў “Мастацтва”, “На экранах”, “Роднае слова”, “Планета Семья” і інш.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам