ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Летапісец беларускага Палесся
Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4 верасня ў Рагачове

Магія песні

Магія песні
Іншыя навіны

З 4 лютага па 23 сакавіка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Магія песні”, прысвечаная 70-годдзю беларускага кампазітара Э.Б. Зарыцкага.


Эдуард Барысавіч нарадзіўся 9 лютага 1946 года ў г. Красны Кут Саратаўскай вобласці, у 1970 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара А. Багатырова. Член Беларускага саюза кампазітараў (1971), заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1994), народны артыст Беларусі (1999), лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1998), у 2006-м узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Творчасць Эдуарда Зарыцкага прадстаўляе сабой неардынарную з’яву ў сучаснай беларускай музыцы. Гэта праявілася ў звяртанні кампазітара як да “сур’ёзнай” акадэмічнай музыкі, так і да песеннага жанру, у якім ён дасягнуў найвышэйшых вяршынь. Э. Зарыцкім напісана больш за паўтары тысячы песень на разнастайную тэматыку. Так, тэма Вялікай Айчыннай вайны знайшла адлюстраванне ў песнях “Лясныя салдаты” (1984), “Набат цішыні” (1985), “Чырвоны сцяг” (1985) і інш. Немалая колькасць песень адлюстроўвае лірычныя і рамантычныя вобразы – “Нечаканая ісціна” (1980), “Месяц малады” (1987) і інш. Захапленне песенным жанрам прывяло маэстра да тэатральнай музыкі, у якой ён выступае як кампазітар-драматург, што найбольш ярка выявілася ў мюзікле “Белыя Росы” (2004).

Сёння Э. Зарыцкі займае актыўную творчую і жыццёвую пазіцыю: дае шматлікія канцэрты ў Беларусі і за мяжой, з’яўляецца членам і старшынёй журы шматлікіх песенных фестываляў і конкурсаў.

На выстаўцы прадстаўлена вялікая калекцыя нотных выданняў твораў, напісаных майстрам як у акадэмічным кірунку (“Канцэрт для габоя і камернага аркестра” (1973), “Капрычыа для фартэпіяна і камернага аркестра” (1981)), так і ў жанры песні – “Так прыйшла да нас Перамога” (1985), “Я вярнуся” (2009), “Святло бяроз” (2005).

Экспазіцыю дапаўняюць матэрыялы пра жыццё і творчасць юбіляра, кампакт-дыскі з запісамі яго твораў у выкананні лепшых беларускіх калектываў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам