ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пакаёвыя кветкі
Прэзентацыя кнігі Зіновія Прыгодзіча

Магія паэзіі

Магія паэзіі
Іншыя навіны

З 14 сакавіка па 16 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Магія паэзіі”, прымеркаваная да Сусветнага дня паэзіі.


Гэты Дзень быў абвешчаны на 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1999 годзе (дакумент 30С/82) і штогод адзначаецца 21 сакавіка.

Паэзія шматаблічная, яна заўсёды б’е ключом з самых нетраў культуры народаў. Яна не ставіць мэтай проста паведамляць, перадаваць інфармацыю. Цаной нястомнай працы над мовай паэзія імкнецца захаваць жывую чалавечую гаворку і заўсёды адлюстроўвае першародную прыгажосць культуры. Ідэі паэтаў жывуць у стагоддзях. Паэты часта становяцца важнымі сведкамі найглыбейшых палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў у гісторыі. Іх творы ўкараняюць ідэі трывалага міру ў свядомасці людзей, заклікаюць перагледзець адносіны чалавека з прыродай, ствараюць асновы гуманізму, якія сілкуюцца адначасова самабытнасцю і разнастайнасцю народаў.

У адпаведнасці з рашэннем ЮНЕСКА, асноўнай мэтай святкавання Сусветнага дня паэзіі з’яўляецца падтрымка моўнай разнастайнасці і знікаючых моў пасродкам паэзіі. Гэта свята з’яўляецца днём яднання творчай думкі ўсіх народаў зямлі, якія размаўляюць на розных мовах, думаюць па-рознаму, але шукаюць самавыяўлення праз вершы. Дзень паэзіі спрыяе падтрыманню культурнай разнастайнасці народаў Зямлі, дазваляе людзям розных краін чуць адзін аднаго, наладжваць дыялог паміж культурамі.

Акрамя таго, гэты Дзень закліканы садзейнічаць узнаўленню дыялогу паміж паэзіяй і іншымі відамі мастацтва, такімі як тэатр, танец, музыка, жывапіс, а таксама падтрыманню выдавецкай справы і стварэнню ў сродках масавай інфармацыі пазітыўнага вобраза паэзіі як сапраўды сучаснага мастацтва, адкрытага людзям. “Паэзія, – гаворыцца ў рашэнні ЮНЕСКА, – можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага больш шырокую грамадскую ўвагу”. Святкаванне гэтага Дня дае штуршок правядзенню розных акцый і іншых мерапрыемстваў у падтрымку паэзіі, якія ажыццяўляюцца на розных узроўнях – міжнародным, нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым.

Сусветны дзень паэзіі з кожным годам пашырае сваю геаграфію. Усё большая колькасць краін, гарадоў, літаратурных арганізацый далучаецца да гэтага працэсу, які складаецца з самых разнастайных мерапрыемстваў. У гэты дзень у розных краінах свету ладзяцца фестывалі, віктарыны, конкурсы і прэзентацыі паэтаў, знакамітых і пачаткоўцаў.

Кожны год Сусветны дзень паэзіі шырока адзначаецца і ў Рэспубліцы Беларусь. Паэзія ў нашай краіне запатрабаваная. Гэта пацвярджаецца велізарнай колькасцю акцый, якія штогод праводзяцца пры актыўным удзеле бібліятэк, музеяў, асацыяцый, выдавецтваў, органаў масавай інфармацыі, мясцовых органаў улады. 21 сакавіка ў Беларусі праходзіць сапраўднае свята паэзіі. Праводзяцца канферэнцыі, круглыя сталы і дыспуты, дзе маладыя і пажылыя людзі чытаюць адзін аднаму вершы, адбываюцца сустрэчы чытачоў з аўтарамі, прэзентацыі новых паэтычных зборнікаў. Асабліва шырока і актыўна гэтае свята будзе адзначацца ў нашай рэспубліцы сёлета, паколькі 2012 год у краіне абвешчаны Годам кнігі. Такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдавецтва. Аб’вяшчэнне ў Беларусі Года кнігі з’яўляецца пераканаўчым сведчаннем таго, што пытанні захавання духоўнасці грамадства, развіцця беларускай літаратуры і культуры – прадмет асаблівага клопату дзяржавы.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 публікацый на рускай, беларускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Паэзія і яе роля ў захаванні і развіцці духоўнай спадчыны і культурнай разнастайнасці народаў.
  • Паэзія народаў свету.
  • Руская паэзія.
  • Беларуская паэзія і перспектывы яе развіцця.

Выстаўка будзе цікавая лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца паэзіяй і культурнай разнастайнасцю.

Карысныя спасылкі

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам