ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт сакратара Савета бяспекі Малдовы
"Гістарычны слоўнік беларускай мовы" не мае аналагаў у суседніх краінах

М.М. Спяранскі: вялікі рускі рэфарматар

М.М. Спяранскі: вялікі рускі рэфарматар
Іншыя навіны

30 кастрычніка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана тэматычная выстаўка да 245-годдзя з дня нараджэння вялікага рускага рэфарматара М.М. Спяранскага і 185-годдзя выдання Збору законаў Расійскай імперыі.


Натхняльнікам і арганізатарам работы па кадыфікацыі расійскага заканадаўства стаў выдатны дзяржаўны дзеяч Міхаіл Міхайлавіч Спяранскі. Поўны збор законаў ён паклаў у падмурак Збору дзеючых законаў. З гэтай мэтай з розных актаў заканатворца браў прыдатныя да дзеяння ўзаконенні, фарміраваў у кароткія артыкулы, набліжаныя да тэксту арыгінала, і, спасылаючыся на крыніцу, размяшчаў у сістэматычным парадку, зводзячы іх у асаблівыя статуты. Так быў створаны Збор законаў Расійскай імперыі.

Чыноўнікі Другога аддзялення прарабілі сапраўды тытанічную працу, складаючы з асобных і разрозненых узаконенняў суцэльную і ўзгодненую тэматычную інкарпарацыю законаў. Пры гэтым праводзілася галіновая і інстытуцыянальная кансалідацыя ўстанаўленняў законаў у выглядзе асноўных законаў, пастаноў і статутаў. Усе падрыхтаваныя праекты артыкулаў Спяранскі праглядаў асабіста і рэдагаваў літаральна кожны радок гэтага выдання. Аператыўнасць работы была надзвычайная – за сем год было зроблена тое, што не ўдалося зрабіць больш чым за 180 папярэдніх.

Да канца 1832 г. Збор законаў Расійскай імперыі быў падрыхтаваны і надрукаваны накладам 1200 экзэмпляраў. Ён складаўся з 15 тамоў, 36 тыс. артыкулаў і больш за 6 тыс. дадаткаў. Для стварэння Збору законаў былі вывучаны 45 тыс. узаконенняў, з якіх былі выбраны дзеючыя законапалажэнні па 1 студзеня 1832 г. У студзені 1833 г. Дзяржаўны савет пастанавіў лічыць Збор законаў асноўным юрыдычна-прававым актам Расійскай імперыі.

Імператар вельмі высока ацаніў працу Спяранскага і прама на пасяджэнні савета ўсклаў на яго знятую з сябе стужку ордэна Андрэя Першазванага. У тым жа годзе Спяранскі быў прызначаны старшынёй дэпартамента законаў – самага важнага ў Дзяржаўным савеце.

Збор законаў Расійскай імперыі выклікаў жывую цікавасць у Еўропе. Дзяржаўныя дзеячы і юрысты выявілі, што ў Расіі рэалізавана тое, да чаго многія дзяржавы толькі імкнуліся. Узаконенні найвялікшай дзяржавы дапамаглі стварыць стройную сістэму, дзяржаўны апарат, у выніку чаго насельніцтва атрымала выразныя і даступныя законапалажэнні. Заканадаўства Расіі нарэшце выйшла з цемры "чыноўніцкіх канцылярый і справаводства".

Экспазіцыя налічвае больш за 80 дакументаў: кніг, брашур, перыядычных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Біяграфічная літаратура пра М.М. Спяранскага і ўспаміны сучаснікаў.
  • Палітычныя ідэі і праекты М.М. Спяранскага па пераўтварэнні Расійскай дзяржавы.
  • Вучоны М. М. Спяранскі і яго ўклад у стварэнне Збору законаў Расійскай імперыі.
  • Роля графа М. М. Спяранскага ў развіцці айчыннай фінансавай думкі.
  • Асветніцка-педагагічная дзейнасць М. М. Спяранскага.

Выстаўка прызначана для навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў юрыдычных і гістарычных факультэтаў, а таксама для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй дзяржавы і права Расіі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 32.

Карысныя спасылкі:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам