ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Формула міфа
Выстаўка жывапісу “Я адчуваю цябе”

Людзям – шчодрасць сэрца

Людзям – шчодрасць сэрца
Іншыя навіны

З 18 лютага ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) арганізавана выстаўка “Людзям – шчодрасць сэрца”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара Кіма Дзмітрыевіча Цесакова.


Музыцы кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (1998) К.Д. Цесакова ўласцівы маштабнасць вобразна-драматургічнага абагульнення, апора на народна-песенныя традыцыі, філасофская глыбіня. У яго творах выяўляюцца творчая індывідуальнасць аўтара, шырыня яго інтарэсаў і мастацкі погляд.

Кім Цесакоў вядомы як распрацоўшчык арыгінальнага жанру радыёоперы. Ён аўтар радыёопер "Барвовы золак" (1978) і "Палын – трава горкая" (1987).

Працуючы ў розных жанрах, кампазітар стварыў шэраг музычных твораў, сярод якіх араторыі і кантаты, сімфоніі, інструментальныя канцэрты і многае інш.

Значнае месца ў творчасці Кіма Дзмітрыевіча займае музыка для дзяцей і юнацтва.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя выданні і аўдыядакументы твораў К. Цесакова, а таксама кнігі і публікацыі, прысвечаныя яго творчасці.

Выстаўка будзе доўжыцца да 12 красавіка.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

             
                 
             

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам