ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Назад, у пяцідзясятыя
Акцыя “Кніжны марафон“

Людзі дапамагаюць людзям

Людзі дапамагаюць людзям
Іншыя навіны

З 11 жніўня па 15 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Людзі дапамагаюць людзям”, прысвечаная Сусветнаму дню гуманітарнай дапамогі.


Гэты Дзень быў абвешчаны на 63-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у снежні 2008 года (Рэзалюцыя A/RES/63/139) і штогод адзначаецца 19 жніўня. Дата была абрана ў гонар памяці пра загінуўшых падчас выбуху ў штаб-кватэры ААН у Багдадзе (Ірак) 19 жніўня 2003 года. У выніку тэрарыстычнага нападу загінулі 22 чалавекі, у тым ліку спецыяльны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН Сержыу Віейра ды Мелу.

Стыхійныя бедствы, канфлікты і іншыя надзвычайныя сітуацыі штогод пагражаюць жыццю і здароўю мільёнаў людзей. Людзі, якія перажылі жудасныя падзеі, часта застаюцца пазбаўленымі ўсяго – сям’і, прытулку, работы, прадуктаў харчавання. Часта ў іх няма пашпарта або дакумента, які сведчыць асобу. Падчас такіх крызісаў тысячы гуманітарных работнікаў прыкладаюць намаганні для аказання садзейнічання пацярпелым людзям і падтрымкі мясцовых органаў кіравання ў дастаўцы дапамогі. Часта ім прыходзіцца працаваць у самых небяспечных кропках планеты. Яны з’яўляюцца прадстаўнікамі розных культур, ідэалогій і валодаюць розным вопытам, але іх усіх аб’ядноўвае прыхільнасць да гуманістычных прынцыпаў. Гуманітарная дапамога заснавана на такіх асноўных прынцыпах, як гуманнасць, бесстароннасць, нейтральнасць і незалежнасць.

Гуманітарныя работнікі імкнуцца забяспечыць жыццёва неабходную дапамогу і доўгатэрміновую рэабілітацыю людзям, якія пакутуюць ад бедстваў, незалежна ад месца іх пражывання, нацыянальнасці, сацыяльнай прыналежнасці, рэлігіі, полу, расы або якіх-небудзь іншых прыкмет.

У Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі аддаецца належнае тым, хто ахвяраваў свае жыцці пры выкананні гуманітарнага абавязку, і хто працягвае дапамагаць мільёнам людзей. Правядзенне гэтага Дня таксама падкрэслівае ўсё яшчэ існуючую неабходнасць у гуманітарнай дапамозе па ўсім свеце і важнасць міжнароднага супрацоўніцтва па яе аказанні.

На думку спецыялістаў, за апошнія дзесяцігоддзі прыкметна ўзрасла здольнасць гуманітарнага супольніцтва хутка і эфектыўна рэагаваць на крызісы і катастрофы, выкліканыя прыроднымі альбо чалавечымі фактарамі, а таксама апярэджваць іх. Аднак, нягледзячы на прыкметныя дасягненні ў галіне гуманітарных аперацый, цяжкасці, з якімі сутыкаюцца мільёны людзей ва ўсім свеце, дагэтуль вельмі значныя і неабходнасць у эфектыўных гуманітарных акцыях як ніколі высокая. Прыродныя катастрофы становяцца ўсё больш разбуральнымі і частымі. Многія мірныя грамадзяне дагэтуль жывуць пад цяжарам доўгіх знясільваючых канфліктаў. Міжнародная гуманітарная супольнасць з дня ў дзень сутыкаецца з новымі пагрозамі: змена клімату, хранічная беднасць, харчовы і фінансавы крызісы, недахоп вады і энергіі, міграцыя, рост насельніцтва, урбанізацыя, пандэміі.

Цяжкія наступствы ўзброеных канфліктаў выклікалі неабходнасць станаўлення і развіцця асобнай галіны міжнароднага права – міжнароднага гуманітарнага права, накіраванага на змякчэнне жорсткасцей вайны, аказанне дапамогі яе ахвярам, гуманізацыю ваенных дзеянняў.

Прапанаваная тэматычная выстаўка раскрывае розныя аспекты міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аказання гуманітарнай дапамогі. У экспазіцыі прадстаўлена каля 60 выданняў: публікацыі замежных і айчынных аўтараў, дакументы міжнародных арганізацый на рускай і англійскай мовах.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць гуманітарную дапамогу.
  • Сусветны вопыт аказання гуманітарнай дапамогі.
  • Міжнароднае гуманітарнае права.
  • Чарнобыльская катастрофа і міжнародная гуманітарная дапамога.

Выстаўка адрасавана практычным і навуковым работнікам, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі міжнароднага права і міжнародных зносін.

Карысныя спасылкі

Дакументы

   

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам