ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пасяджэнне Міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі
"Край, асвечаны бусламі"

Літаратурныя дыялогі

Літаратурныя дыялогі
Іншыя навіны

З 2 па 12 мая 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка "Літаратурныя дыялогі", прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускага крытыка Аляксея Кузьміча Гардзіцкага (1934–1999).


Дыялог – гэта тая жывая і ёмістая форма, якой карыстаўся пісьменнік у сваёй шматграннай творчасці. Яго гутаркі з вядучымі майстрамі слова дазвалялі лаканічна і натуральна развіваць думку, асвятляць многія актуальныя праблемы пісьменніцкай дзейнасці.

У сваіх літаратурных працах, шырока прадстаўленых на выстаўцы, А.К. Гардзіцкі ўздымае шмат розных пытанняў пра Беларусь і стаўленне да яе іншых народаў, пра беларускую літаратуру і яе месца ў свеце. Аўтар дасканала даследуе прыроду мастацкай дэталі, разглядае яе ролю ў фарміраванні вобразнай тканіны твора.

Экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў і змяшчае каля 100 дакументаў.

У першым раздзеле "Адзіны клопат – літаратура" прадстаўлены асобныя выданні прац А.К. Гардзіцкага: "Дыялогі" (1968), "Пра майстэрства дэталі" (1969), "Творчасць Івана Шамякіна" (1971), "Сустрэчы" (1972), "Зразумець як сваё" (1977), "Вачыма сяброў: гутаркі пра ўзаемасувязь літаратур" (1977), "Сябрына" (1986), "Гутаркі: інтэрв`ю, дыялогі пра літаратуру" (1988). Шмат выданняў захавалася з аўтографам аўтара.

Працягвае экспазіцыю другі раздзел "Цяпло чалавечых сустрэч", які ўключае публікацыі прац А. К. Гардзіцкага, змешчаныя ў часопісах і калектыўных зборніках. У іх аўтар вядзе дыялогі пра праблемы сучаснай літаратуры, пра таямніцы майстэрства з вядомымі беларускімі і замежнымі літаратарамі. Яго субяседнікамі былі В. Быкаў, А. Вярцінскі, Я. Семяжон, І. Мележ, І. Шамякін, І. Навуменка, К. Буйло і іншыя беларускія пісьменнікі, а таксама Р. Казакова, В. Астаф’еў, Р. Лубкіўскі, Э. Матузявічус, Ю. Ванаг, Г. Эмін, К. Яшэн, Х. Гулям і інш.

Экспазіцыя знаёміць з перакладчыцкай і рэдактарскай дзейнасцю даследчыка. Шырока прадстаўлены выданні літаратурнага зборніка "Далягляды", укладальнікам якога А.К. Гардзіцкі з`яўляўся шмат гадоў, складзеныя ім даведнікі "Пісьменнікі Савецкай Беларусі" (1981), "Беларускія пісьменнікі (1917–1990)" (1994), зборнік "Беларускія савецкія паэты" (1978), які быў выдадзены ў Тбілісі ў серыі "Паэзія братніх рэспублік" на грузінскай мове, зборнік "Братэрства" і шмат іншых выданняў.

Завяршае экспазіцыю раздзел "Літаратура. Пісьменнік. Час.", у якім прадстаўлены публікацыі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. У энцыклапедычных выданнях, часопісах і зборніках змешчаны артыкулы калег і сяброў А.К. Гардзіцкага. Аўтарамі публікацый з’яўляюцца В. Рагойша, Г. Шупенька, З. Гальмакоў, А. Гурская, А. Майсейчык, У. Содаль і інш.

Выстаўка ілюстравана фотаздымкамі пісьменніка.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам