ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт ветэранаў у Нацыянальную бібліятэку Беларусі
Паважаныя чытачы!

Лірык крытыкі

Іншыя навіны

З 22 чэрвеня па 9 ліпеня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Лірык крытыкі”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага літаратуразнаўца, крытыка Варлена Леанідавіча Бечыка (1939–1985).


У гісторыю беларускага літаратуразнаўства В.Л. Бечыкам упісана адметная старонка. Яго працы як даследчыка беларускага мастацкага слова, перш за ўсё паэтычнага, застануцца аднымі з бліскучых за ўвесь пасляваенны час.

Кніжная экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў. У першым – “Радкі жыцця” –прадстаўлены даведачныя выданні, якія змяшчаюць біяграфічныя звесткі пра В.Л. Бечыка. Асаблівай увагі заслугоўваюць дзённікі, якія Варлен Леанідавіч пачаў весці з 20-гадовага ўзросту і працягваў да канца свайго, на жаль, вельмі кароткага жыцця. Да публікацыі дзённікавыя запісы былі падрыхтаваны Л. Кароткай, маці В. Бечыка. Іх часопісны варыянт і асобнае кніжнае выданне “Радкі і жыццё” выйшлі ўжо пасля заўчаснай смерці аўтара.

Самы разгорнуты раздзел – “Далягляды і абсягі крытыка” – уключае кніжныя выданні даследчых прац В.Л. Бечыка, кнігі, да якіх ім былі напісаны ўступныя артыкулы, а таксама шматлікія літаратурныя рэцэнзіі.

У раздзеле “У вянок памяці” прадстаўлены ўспаміны пра В.Л. Бечыка, паэтычныя прысвячэнні яго памяці.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам