ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нястомны даследчык беларускай літаратуры
Праваслаўныя рарытэты

Летапісец беларускай гісторыі

Летапісец беларускай гісторыі
Іншыя навіны

З 16 кастрычніка па 15 лістапада 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Летапісец беларускай гісторыі", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Пічэты (1878 – 1947 гг.), гісторыка-славіста, першага рэктара БДУ, аднаго з арганізатараў Інбелкульта, акадэміка НАН Беларусі і АН СССР, заслужанага прафесара Беларускай рэспублікі, заслужанага дзеяча навукі Узбекскай ССР.


Імя выдатнага вучонага-гісторыка шырока вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. У.І. Пічэта – аўтар больш за 500 публікацый. У еўрапейскім навуковым свеце яго па праву лічаць буйнейшым спецыялістам па гісторыі Расіі, Украіны, Літвы, Польшы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі. У.І. Пічэта з`яўляецца адным з заснавальнікаў беларускай гістарычнай навукі.

У экспазіцыі больш за 100 дакуметаў, якія сістэматызаваны ў чатыры раздзелы. Навуковая літаратурная спадчына аўтара прадстаўлена ў двух раздзелах.

У першым раздзеле "Навуковыя працы У.І. Пічэты" экспануюцца асобна выдадзеныя работы аўтара, такія як: "Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-Русском государстве" (1917, 1958), "История Литовского государства до Люблинской унии" (1921), "История народного хозяйства в России ХIХ – ХХ вв." (1922, 1923), "История крестьянских волнений в России" (1923), "Белорусский язык как фактор национально-культурный" (1924, 1991), "Гісторыя Беларусі. Ч.1" (1924), "Основные моменты исторического развития Западной Украины и Западной Белоруссии" (1940), "История белорусского народа" (2003), "Белоруссия и Литва ХV – ХVI вв." (1961) і інш. У. Пічэта з`яўляецца складальнікам бібліяграфіі "История Западной Белоруссии с древнейших времен".

Другі раздзел выстаўкі "Публікацыі У.І. Пічэты ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках" змяшчае некаторыя навуковыя працы аўтара, надрукаваныя ў часопісах "Исторические записки", "Вопросы истории", "Исторический журнал", "Русский архив" і іншых, а таксама ў зборніках "Западная Белоруссия. Кн.1" (1927), "Отечественная война и русское общество (1812 – 1912). Т.VII" (1912) і інш.

Публікацыі, якія прадстаўлены ў раздзеле выстаўкі "У.І. Пічэта: старонкі жыцця і навуковай дзейнасці", раскажуць шмат цікавага з жыцця У. І. Пічэты, у тым ліку пра тое, што, яшчэ працуючы ў Маскве Уладзімір Іванавіч прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўчай працы па стварэнню універсітэта ў Мінску, а ў канцы 1920 г. пераехаў у Мінск, і з 8 ліпеня 1921 г. быў прызначаны першым рэктарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта. За 8 годоў знаходжання на гэтай пасадзе У.І. Пічэта падабраў высокакваліфікаваны штат выкладчыкаў, а таксама шмат увагі ўдзяляў паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы БДУ. Ён выступаў за падрыхтоўку нацыянальных навуковых кадраў, удзел студэнтаў у навуковай працы па вывучэнню сваёй Бацькаўшчыны, развіццё краязнаўства, наладжваў дзелавыя і навуковыя сувязі з замежнымі ВНУ і навуковымі таварыствамі, выступаў з лекцыямі па гісторыі Беларусі ў розных краінах Еўропы. Дарэчы, свае лекцыі Уладзімір Іванавіч чытаў на беларускай мове, якой авалодаў за час працы ва універсітэце. Бліскучы педагог, цудоўны лектар, патрабавальны і клапатлівы настаўнік, таленавіты арганізатар – дзякуючы гэтым яго якасцям БДУ ператварыўся ў буйны цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў, многія з якіх сталі гонарам беларускай навукі. Адначасова шмат намаганняў прыклаў У.І. Пічэта дзеля стварэння Акадэміі навук БССР і ў арганізацыі архіўнай справы ў Беларусі.

Кантактны тэлефон: 293– 27– 16.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам