ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Покліч душы і памяці
Грані творчасці

Лета з добрай кнігай

Лета з добрай кнігай
Іншыя навіны

З 1 чэрвеня па 20 жніўня на 2-м паверсе кальцавога калідора бібліятэкі працуе выстаўка “Лета з добрай кнігай”, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня) і пачатку летніх канікул.


Лета – час вялікіх канікул, цікавых назіранняў, вясёлых сустрэч і карыснага адпачынку. Усім бацькам хочацца, каб іх дзеці былі цікаўнымі і імкнуліся да ведаў, дасягнулі поспеху ў жыцці. Адным з лепшых сродкаў інтэлектуальнага развіцця ва ўсе часы з’яўляліся кнігі.

Чытаючы кнігу, дзіця ўяўляе вобразы і малюнкі таго, што адбываецца ў сюжэце. Дзякуючы гэтаму яно не толькі атрымлівае задавальненне ад чытання, але і трэніруе, развівае здольнасці свайго мозгу. Чытанне дастаўляе эстэтычнае задавальненне, а таксама з’яўляецца найважнейшай часткай культурнага і духоўнага самаўдасканалення.

Прадстаўленыя на выстаўцы літаратурна-мастацкія творы выдадзены на роднай мове і ілюстраваны надзвычай таленавітымі мастакамі. Ілюстрацыі, узбагачаючы ўражанні чытача, напаўняюць яго эстэтычнымі перажываннямі, з ранняга ўзросту закладваюць асновы добрага мастацкага густу.

У раздзел “На далонях вечнасці” ўвайшлі кнігі, прысвечаныя славутай гісторыі і выбітным асобам Беларусі. На старонках гэтых кніг цікава апавядаецца пра найбольш яркія і значныя падзеі, з’явы, помнікі культуры і гісторыі, па якіх пазнаюць і прызнаюць беларусаў, адрозніваюць нашу краіну ад іншых.

Беларусь багатая на чароўную і дзіўную прыроду. Кніжкі з казкамі, легендамі, апавяданнямі, вершамі пра лясы, рэкі, азёры, раслінны і жывёльны свет нашай краіны сабраны ў раздзеле “Скарбы прыроды”. Прырода ў іх нібы ажывае і набывае здольнасць тварыць цуды.

Розным цудам, казачным гісторыям і дзіцячым фантазіям знайшлося месца на паліцы з назвай “Завітала ў госці казка”.

Свет дзіцячай душы не ведае меж. У раздзеле “Суседскія гісторыі” сабраны кнігі сучасных шведскіх аўтараў. Шведскія дзіцячыя пісьменнікі з неверагоднай павагай да асобы малога чалавека апавядаюць пра свет яго захапленняў, мар, прыдумак і гульняў. Для добрых бацькоў у гэтым свеце няма дробязей. Такія бацькі становяцца дзецям найлепшымі дарадцамі і сябрамі.

Апошні раздзел выстаўкі “У пошуках прыгод і таямніц” больш арыентаваны на падлеткаў і запрашае ў захапляльныя і фантастычныя вандроўкі па розных гістарычных часах і прасторах, а таксама па трывожным і зваблівым свеце пачуццяў і складаных лабірынтах чалавечых адносін.

Кнігі адрасаваны дзецям, але стануць карысным чытаннем і для дарослых.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 29 80.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам